В Поставском районе привито 160 человек. У всех хорошее самочувствие и отсутствие побочных эффектов

Важное Здравоохранение

Без пабочных эфектаў

На мінулым тыдні на Пастаўшчыне пачаўся першы этап вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Самы час падвесці прамежкавыя вынікі.

Медыкі знаходзяцца ў эпіцэнтры каранавіруснай інфекцыі, што робіць іх найбольш уразлівымі перад захворваннем. Менавіта таму першымі прышчэпкі атрымалі работнікі ЦРБ, райЦГЭ, АДРАЦ «Ветразь», а таксама сацработнікі, якія працуюць у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання ТЦСАН.

— Кампанія па імунізацыі праходзіць паспяхова, — гаварыла ўрач-эпідэміёлаг райЦГЭ Людміла Сафронава. — У раёне прышчэплена 160 чалавек. Усе адзначаюць добрае самаадчуванне і адсутнасць пабочных праяўленняў.

Першай на сабе расійскі медпрэпарат «Гам-КОВИД-Вак» апрабавала галоўная медыцынская сястра паліклінікі ЦРБ Алена Кузьмінова. Рабіць прышчэпку ці не, не вагалася ні секунды. Бо ў цяжкай форме перахварэла на каранавірусную інфекцыю падчас першай яе хвалі. У медыка была дыягнаставана двухбаковая пнеўманія, доўгі час трымалася тэмпература пад 400С, якая нічым не збівалася. На лячэнне спатрэбіўся месяц.

— Перад прышчэпкай мяне агледзеў тэрапеўт: змераў ціск, тэмпературу, назначыў здаць кроў на аналіз. Ніякіх супрацьпаказанняў да вакцынацыі не было выяўлена, — расказвала Алена Кузьмінова. — Ін’екцыя робіцца ў плячо, яна не такая балючая, як унутрымышачная. Пасля ўкола за кожным пацыентам паўгадзіны назірае ўрач. Асабіста я ніякіх змен у самаадчуванні не заўважыла. Не з’явіліся яны і ў наступныя дні.

Зараз Алена Леанідаўна чакае рэвакцынацыі, якая назначана на 9 сакавіка. Не хвалюецца: яе аднакурсніца працуе медыкам у Расіі і расказала, што добра перанесла ўвядзенне двух кампанентаў аналагічнай вакцыны.

У ліку першых з пастаўскіх медыкаў прышчапілася і галоўны санітарны ўрач раёна Святлана Расеева. У адрозненне ад калегі яна не хварэла на COVID-19, але ў карысці вакцынацыі таксама ўпэўненая на 100%. Пільна сочыць за асвятленнем кампаніі ў СМІ і інтэрнэце. Адзначае, што часам інфармацыя падаецца ў негатыўным кантэксце, але як спецыяліст Святлана Анатольеўна здольная адрозніць праўду ад хлусні.

— Часта па рабоце бываю ў бальніцы, на розных аб’ектах, раблю адміністрацыйныя абходы, кантактуючы з вялікай колькасцю людзей. Таму хачу адчуваць сябе абароненай, — прыводзіла аргументы на карысць вакцынацыі Святлана Рассеева. — Ін’екцыю перанесла выдатна: не было ніякіх катаральных з’яў, мышачнага і галаўнога болю, павышэння тэмпературы. Адзінае — на наступны дзень было такое адчуванне, быцам анямела рука. Але ў той жа дзень сімптомы зніклі.

Сёння ў раёне плануецца завяршыць увядзенне першага кампанента вакцыны.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Прививка от коронавируса: кому можно делать и кому противопоказана?
15 февраля в Поставской ЦРБ началась вакцинация против COVID-19
Красный Крест подвёл итоги пятилетки и наметил планы на будущее



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.