Замдиректора по воспитательной работе СШ №3 Татьяна Крук о VI Всебелорусском народном собрании

Образование

Хвалюе развіццё сістэмы адукацыі

Да VI Усебеларускага народнага сходу застаюцца лічаныя дні. Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, якія будуць на ім абмяркоўвацца, дэталёва вывучаюць не толькі ўдзельнікі мерапрыемства, але і ўсё грамадства.

Дасканала пазнаёмілася з імі і я. Па-першае, як дэлегату мінулага сходу хацелася даведацца пра асноўныя вынікі развіцця краіны за 2016—2020 гады. Па-другое, мне цікава, у якім кірунку наша Беларусь будзе развівацца ў найбліжэйшую пяцігодку.

Як педагога мяне найперш хвалююць перспектывы развіцця сістэмы адукацыі. Па сутнасці, асноўныя арыенціры засталіся ранейшымі, як і чакаемы вынік: са сцен навучальных устаноў павінна выходзіць адукаваная, матываваная і актыўная моладзь. Такія патрабаванні ставяцца недарэмна: маладыя людзі з’яўляюцца стратэгічным рэсурсам развіцця. Усім зразумела, што ад таго, якую змену мы сабе выхаваем і наколькі падрыхтуем яе да самастойнага жыцця, залежыць будучыня дзяржавы.

Фота з архіва «ПК»

Рэалізацыя гэтага прыярытэту прадугледжвае адукацыю і прафесійнае станаўленне моладзі, фарміраванне ў яе канструктыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне патрыятызму, далучэнне юнакоў і дзяўчат да справы ўмацавання дзяржавы, абароны яе граніц, забеспячэння спакою і парадку ў грамадстве. Вельмі істотнае і духоўна-маральнае выхаванне. Пераканалася на практыцы: дзе яно прысутнічае, там ёсць і трывалы падмурак для фарміравання патрыятызму. І тут ключавым момантам у рабоце з моладдзю павінна быць сістэма, а не аднаразовыя мерапрыемствы.

У прапанаванай праграме асабіста я вітаю выключэнне практыкі выканання настаўнікамі неўласцівых ім функцый, скарачэнне дакумента­абароту ва ўстановах адукацыі. Як і мае калегі, упэўненая, што займацца, напрыклад, абследаваннем на прадмет пажарнай бяспекі жылля навучэнцаў ці праводзіць сацыяльнае расследаванне, скажам, чаму іх бацькі не плацяць за камунальныя паслугі, павінны не мы. Чым больш увагі мы надаём няпрофільнай дзейнасці, тым больш зніжаецца якасць адукацыі, бо гэты час мы маглі б прысвяціць рабоце з дзецьмі, вывучэнню метадычнага матэрыялу, самаадукацыі.

Таксама лічу, што неабходна паспрыяць замацаванню маладых настаўнікаў у прафесіі, забяспечыць пераемнасць дашкольнай і школьнай адукацыі, удасканаліць матэрыяльна-тэхнічную базу школ. Падабаецца, што паступова ствараецца інклюзіўны адукацыйны асяродак, а вучні базавых класаў выходзяць са школы не толькі з агульнай сярэдняй адукацыяй, але і з прафесіяй.

Таццяна Крук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.