Замминистра образования РБ Александр Кадлубай ответил на вопросы учащихся Дуниловичской ЯССШ

Важное Образование

«ШАГ» з намеснікам міністра

28 студзеня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» («Школа Актыўнага Грамадзяніна») у Дунілавіцкай ЯССШ прайшло мерапрыемства для навучэнцаў 8–11 класаў, якое называлася «Беларуская навука: у нагу з часам». Адным з яго гасцей стаў намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай.

Разам з Аляксандрам Уладзі­міравічам у школу прыехалі галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Таццяна Лабаноўская, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург і начальнік аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта Павел Трава. Іх запрасілі ў актавую залу, дзе сабраліся школьнікі.

Аляксандр Кадлубай адказвае на пытанні навучэнцаў

— На працягу гэтага навучальнага года мы з вамі будзем праходзіць 10 тэматычных крокаў. Кожны мае на мэце атрыманне ведаў і фарміраванне пэўных уменняў і навыкаў, каб у будучым вы маглі ўдзельнічаць у грамадска карысным жыцці краіны, самастойна прымаць рашэнні і несці адказнасць за іх, — адзначыла, звяртаючыся да вучняў, вядучая мерапрыемства — намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Вольга Андрэйчык. — Сёння крок пяты. І мы пагаворым пра дасягненні беларускай навукі, інтэлектуальную вытворчасць, беларускіх вучоных і пра тое, які пасільны ўклад можа ўнесці маладое пакаленне ў развіццё навукі.

Размову Вольга Антонаўна пачала з Дня беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, спытаўшы ў вучняў, чаму была выбрана менавіта гэта дата. Затым яна пацікавілася, якія прыярытэтныя напрамкі развіцця эканомікі Беларусі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі нашых навукоўцаў, пра якія апошнія дасягненні ў навуцы ведаюць школьнікі, якія распрацоўкі ў галіне навацыйных тэхналогій сталі сапраўдным прарывам у медыцыне і фармацыі. Не абмінула ўвагай і рэспубліканскі маладзёжны навацыйны праект БРСМ «100 ідэй для Беларусі», задаўшы пытанне, якія конкурсныя работы асабліва зацікавілі прысутных. Расказала пра створаны месяц таму Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.

Таксама на мерапрыемстве ішла размова пра будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі і звязаныя з ёй перспектывы развіцця айчыннай эканомікі і навукі, пра ўдзел нашых навукоўцаў у стварэнні Вялікага адроннага калайдара і іншае. Былі прыгаданы імёны лаўрэата Нобелеўскай прэміі, ураджэнца Віцебскай вобласці Жарэса Алфёрава, выпускнікоў дунілавіцкай школы, якія сталі вядомымі асобамі ў розных галінах прамысловасці і навукі.

Пра тое, як глабальныя змены ў навуцы ўплываюць на сістэму адукацыі ва ўмовах функцыянавання вясковай школы, расказала кіраўнік навучальнай установы Ірына Кішко. Пачаўшы з гісторыі і вучнёўска-педагагічнага калектыву, яна падрабязна спынілася на арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы і яе выніках, прафесійнай падрыхтоўцы і матэрыяльна-тэхнічнай базе школы. А навучэнцы паразважалі над тым, як веды, што атрымліваюць за партай, набліжаюць іх да будучых спецыяльнасцей і прафесій.

Таксама школьнікі скарысталіся магчымасцю задаць пытанні гасцям. У намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь яны пацікавіліся, які ўклад уносіць сістэма адукацыі ў развіццё беларускай навукі, ці ёсць, на думку Аляксандра Кадлубая, будучыня ў дыстанцыйнага навучання, як ён ставіцца да створаных у краіне агракласаў і як арганізуе свой дзень, каб усё паспець. Намесніку старшыні райвыканкама Станіславу Чымбургу было адрасавана пытанне пра перспектывы развіцця сельскіх школ у нашым раёне.

У канцы мерапрыемства школьнікі падарылі гасцям сувеніры. А тыя ў сваю чаргу пажадалі ім поспехаў у вучобе, у будучым знайсці сябе ў выбраных сферах дзейнасці, любіць Беларусь і ганарыцца тым, што з’яўляюцца яе грамадзянамі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Сразу же проявила себя. Повар Андроновской ясли-сад—базовой школы Татьяна Атрахимович
В районном этапе республиканской олимпиады по учебным предметам приняли участие 307 учащихся
Поставские школьники завоевали 8 дипломов на областном этапе олимпиады по учебным предметам



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.