Замначальника 1-го РТЦ по вооружению Игорь Бутько отвечает за боеготовность военной техники

Важное Приграничье

Вартавы неба

Кантраляваць паветраную прастору над беларуска-літоўскай граніцай асабоваму складу 1-га радыётэхнічнага цэнтра дапамагае ваенная тэхніка. У падраздзяленні маецца больш за паўсотню яе ўзораў. Сачыць за боегатоўнасцю кожнай адзінкі — задача намесніка начальніка воінскай часці па ўзбраенні Ігара Буцько.

— На мой выбар прафесіі значна паўплываў Юрый Сяргеевіч Копасаў, настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі пастаўскай СШ №2, якую я скончыў у 2007 го­дзе, — узгадваў шлях да афіцэрскіх зорак на пагонах Ігар Буцько. — Сам былы ваенны, ён даступна і цікава выкладаў школьны прадмет, вадзіў нас на экскурсіі ў воінскія часці. А паколькі мне падабаліся дакладныя навукі, я выбраў спецыяльнасць інжынера радыётэхнічных сістэм.

Адвучыўшыся на факультэце супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Ігар Буцько па размеркаванні трапіў у падраз­дзяленне, якое дыслацыруецца ў гарпасёлку Поразава Гродзенскай вобласці. Служба падабалася, кар’ера ішла ўгору. Але маладога афіцэра так цягнула на малую радзіму, што, калі з’явілася магчы­масць, без разваг перавёўся ў 1-ы РТЦ на пасаду аператыўнага дзяжурнага. Неўзабаве стаў начальнікам радыёлакацыйнай станцыі, потым — радыёлакацыйнай малавышыннай рухомай групы. На цяперашняй пасадзе ўжо крыху больш за год.  Адказвае за боегатоўнасць усіх узораў узбраення ваенна-спецыяльнай тэхнікі, кантралюе яе ўтрыманне.

— Апроч штодзённага абслугоўвання і бягучага рамонту, двойчы ў год пераводзім станцыі і машыны на сезонны рэжым эксплуатацыі: мыем, чысцім, фарбуем, мяняем фільтры і масла, — расказваў пра спецыфіку сваёй службы суразмоўца. — Радыёлакацыйную тэхніку старога ўзору цяжка эксплуатаваць, бо яна складаецца з мноства агрэгатаў і вузлоў, а іх састаўныя часткі — з такой жа вялікай колькасці элементаў. Каб знайсці няспраўнасць, патрабуецца шмат часу. Бывае і так, што для яе выяўлення прыцягваецца ўвесь інжынерна-тэхнічны састаў цэнтра. І тады ў кожнага з’яўляецца азарт знайсці паломку першым.

Але лямпавай тэхнікі ў цэнтры становіцца ўсё менш, бо ў апошнія гады ідзе паступовае пераўзбраенне. У распараджэнне ваеннаслужачых паступаюць новыя ўзоры, якія кардынальна адрозніваюцца ад папярэднікаў, простыя ў эксплуатацыі і рамонце. У хуткім часе з навінак у падраз­дзяленні чакаецца мадэрнізаваны вышынямер.

Ігар Буцько адказвае не толькі за тэхніку, але і за бяспеку нясення ваеннай службы (накшталт інжынера па ахове працы). Разам з саслужыўцамі ўдзельнічае ў палявых выхадах. Напрыклад, сёлета іх было ўжо два.

—  Люблю службу за тое, што кожны дзень не падобны да папярэдняга: новыя задачы патрабуюць новага вырашэння. Таксама прыемна ўсведам­ляць, што маю дачыненне да абароны нашай Радзімы, яе спакою, — падсумаваў Ігар Буцько.

Вераніка Філановіч
Фота аўтара



Читайте также:
Военнослужащие погранзаставы «Ярево» охраняют границу в любую погоду (+видео)
Какие традиции чтят военнослужащие погранзаставы «Лынтупы» и как выглядит комната боевой славы?
Поставчане победили в межрайонных соревнованиях по рыбной ловле



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.