Злата Ярошевич из Новоселок стала дважды лауреатом I степени в международном телепроекте «Кубок Дружбы»

Общество

З «Кубка Дружбы» на Millennium паедзе вучаніца 5 класа Навасёлкаўскай СШ Злата Ярашэвіч.

Дзяўчынка трэці год зай­маецца ў Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна ў Мінску. Сёлета Злаце прапанавалі паўдзельнічаць у міжнародным тэлепраекце «Кубак Дружбы». Праходзіў ён у Мінску чацвёрты раз і сабраў таленавітых канкурсантаў з чатырох краін і 53 гарадоў і населеных пунктаў Беларусі. Заявіць пра сябе можна было ў наступных намінацыях: вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная, выяўленчая творчасць. Узроставая катэгорыя — ад 3 гадоў і старэй.

Злата прадэманстравала вакальную творчасць. Яна выканала дзве песні на англійскай і беларускай мовах і сваім талентам падкупіла кампетэнтнае журы — стала двойчы лаўрэатам I ступені. За народную песню «Сорам, дзеўка» (у апрацоўцы кіраўніка цэнтра Святланы Стацэнкі і выкладчыка Алены Ганчарэнкі) была намінавана на Гран-пры тэлепраекта і ра­зам яшчэ з 10 удзельнікамі выступіла на гала-канцэрце.


Міжнародны тэлепраект «Кубак Дружбы» сабраў таленавітых канкурсантаў
з чатырох краін і 53 гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.


 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от 💖Zlata Yaroshevich💖🎶🎤🎹🎸🌟🔥 (@zlata_yar)

— Гран-пры журы прысудзіла харэаграфічнаму ансамблю, — расказвала Злата. — А я атрымала спецыяльнае запрашэнне на міжнародны шматжанравы конкурс — Millennium, які ў сярэдзіне сакавіка прой­дзе ў Брэ­сце. За плячыма тры незабыўныя дні рэпетыцый, хваляванняў, станоўчых эмоцый, перамог. Дзякуючы прамой трансляцыі праекта на YouTube-канале, маё выступленне глядзелі родныя, знаёмыя, сябры. Дзякуй настаўнікам навасёлкаўскай школы, якія падтрымлівалі SMS-паведамленнямі, тэлефоннымі званкамі. Побач пастаянна была мама. Асобная падзяка дызайнеру мінскай студыі моды Mugako Дар’і Мугако і майстрам пастаўскага салона-цырульні «Жамчужына» за стварэнне вобраза, адпаведнага песні.

— Улічваючы, што тэлепраект «Кубак Дружбы» мае статус адкрытага конкурсу, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі не толькі Беларусі, але і іншых краін блізкага і далёкага замежжа, то для Златы гэта каласальны вопыт, — падсумавала яе мама Вольга Францаўна.

Віншуем юную зорачку і жадаем ёй далейшых творчых поспехаў!

Анна Анішкевіч
Фота даслала Вольга Ярашэвіч



Читайте также:
Скрапбукинг и кардмейкинг. Посмотрите, какую красоту создает поставчанка Наталия Брись
В кафе «Феникс» проводят мастер-классы по приготовлению пиццы для детей
Не торты, а произведения искусства создает жительница аг. Новоселки Ольга Бугай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.