15 марта в Новодруцкой школе прошло мероприятие » Я — гражданин Беларуси”

Образование

Ганарымся, што мы – беларусы

15 сакавіка ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Я – грамадзянін Беларусі”, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ім прынялі ўдзел усе вучні і настаўнікі школы. Мы ўспомнілі гісторыю свята, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта дакумент, дзякуючы якому мы з гонарам завём сябе беларусамі.

На працягу мерапрыемства мы паказалі свае веды па гісторыі і культуры нашай краіны, успомнілі славутых землякоў. Гучалі цудоўныя песні і вершы на роднай мове.

Заключным момантам праграмы стала ўручэнне дырэктарам школы Т.С. Астроўскай кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” навучэнцам.

Кацярына Ласоўская, вучаніца Навадруцкай ЯСБШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.