21 марта на месте сожженной д. Альцы прошел митинг, посвященный Дню памяти Хатынской трагедии

Важное Общество

Кожнае жыццё — каштоўнасць

Напярэдадні і ў Дзень памяці ахвяр Хатыні па ўсёй Беларусі адбыліся жалобныя мерапрыемствы.

21 сакавіка на Пастаўшчыне мітынг-рэквіем, прымеркаваны да гэтай даты, сабраў на месцы былой вёскі Альцы — сястры Хатыні—прадстаўнікоў улады, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, культуры, моладзі — усіх, у чыім сэрцы адгукаецца больтрагедыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На 21-м падворку, дзе калісьці віравала жыццё і гучаў дзіцячы смех, сёння ўзвышаецца помнік у выглядзе печы з комінам. Ён такога ж шэрага колеру, як і попел, у які ператварылі карнікі 72-х мірных жыхароў вёскі, кінуўшы іх жывымі ў полымя ў студзені 1943 года. Памяць пра ахвяры ўшанавалі хвілінай маўчання. Да помніка ляглі кветкі і вянок.

— Вялікая Айчынная вайна прынесла на нашы землі вялікае разбурэнне, забрала жыцці мноства землякоў. 186беларускіх вёсак, знішчаных разам з жыхарамі, так і не змаглі аднавіцца, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. — Наша задача — ніколі не забываць пра нечалавечыя зверствы, якія ўчынялі нямецка-фашысцкія захопнікі, шанаваць памяць пранявінных ахвяр, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. Сёння ў некаторых краінах ідзе перагляд гісторыі: катаў называюць ахвярамі і г.д. Але час усё расставіць на свае месцы, і праўда пераможа.

Перш чым памаліцца за ўсіх загінулых, ксёндз-дэкан дунілавіцкага касцёла Павел Самсонаў заклікаў прысутных вынесці з гісторыіправільны ўрок: прызнаваць каштоўнасцюкожнае чалавечаежыццё, умець любіць, прабачаць, а ўсе канфлікты вырашаць толькі мірным шляхам. “Нашы суайчыннікі годна вытрымалі выпрабаванні,якія выпалі на іх лёс. Увесь свет можа павучыцца цярпенню і спагадлівасці беларускага народа, — лічыць пробашч. — Памятайце: любоў і прабачэнне — найвялікшая ўзнагарода для кожнага хрысціяніна”.

Прагучалі апошнія словы малітвы і, падхопленыя ветрам, узняліся ў неба, а ўдзельнікі мітынгу-рэквіема яшчэ некаторы час моўчкі стаялі каля дагледжанага помніка. Парадак і чысціня вакол яго заўсёды. Чарговы працоўны дэсант пашчыраваў тут напярэдадні: у рамках патрыятычнага праекта “Сёстры Хатыні”, ініцыяванага Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, актывісты арганізацыі з Дунілавіцкай СШ, іх настаўнікі, прадстаўнікі райкама БРСМ і цэнтральнага каманднага пункта войск ВПС і СПА прыбралі сухое лісце і галлё.

Вераніка Філановіч. Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.