23—24 февраля на Поставщине проходил специальный комплекс мероприятий «Безопасный регион»

Безопасность

Выяўлялі парушэнні і вучылі

23 і 24 лютага на Пастаўшчыне праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Бяспечны рэгіён» па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, арганізаваны Дзяржаўтаінспекцыяй упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

У наш раён прыбылі два экіпажы дарожна-патрульнай службы міжраённага аддзела ДАІ УУС аблвыканкама, экіпаж з Докшыц для абмену нарадамі, а таксама супрацоўнікі аддзялення агітацыі і прапаганды абласной Дзярж­аўтаінспекцыі. Іх задачай было правесці прафілактычную работу з вадзіцелямі і пешаходамі, у тым ліку з самымі маленькімі ўдзельнікамі дарожнага руху — дзецьмі, на вуліцах, дарогах, у школах і працоўных калектывах.

Дзяржаўтаінспектары дапамагаюць вучням БШ №5 рабіць флікеры

— СКМ «Бяспечны рэгіён» мы арганізуем не ўпершыню, — расказваў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц. — Мерапрыемствы пад такой назвай ужо прайшлі ў Полацку, Наваполацку і Оршы. Зараз прыехалі да вас у Паставы. Будзем выяўляць вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, тых, хто не мае права кіравання транспартнымі сродкамі, звяртаць увагу на іншыя правапарушэнні. Сярод іх непрышпілены рэмень бяспекі, перавозка дзяцей без спецыяльных утрымальных устройстваў, выезд на сустрэчную паласу руху і рух на забараняльны сігнал святлафора. Не застануцца па-за ўвагай і пешаходы, якія ў цёмны час сутак павінны быць абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

Працаваць па гэтых парушэннях інспектары пачалі ў аўторак, выставіўшы свае экіпажы па ўсім горадзе і ў раёне. Прадоўжылі работу ў сераду. За няпоўныя два дні яны затрымалі 7 бяспраўнікаў, аднаго нецвярозага вадзіцеля, склалі 6 пратаколаў на пешаходаў. З адным з іх без флікера правялі невялікі эксперымент. Пасадзіўшы парушальніка ў міліцэйскі аўтамабіль, прапанавалі яму паглядзець, наколькі бачны на дарозе пешаход (у яго ролі выступіў інспектар), абазначаны і не абазначаны святлоадбівальным элементам. У першы ж дзень на ФАКу па вуліцы Савецкай у Паставах адбыўся таварыскі матч па футболе паміж інспектарамі ДПС і прадстаўнікамі бацькоўскіх камітэтаў агульнаадукацыйных устаноў горада.

Тэхнічныя сродкі ўзбраення выклікалі непадробны інтарэс у школьнікаў

Раніцай у сераду супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі наведалі Пастаўскі раён газазабеспячэння, дзе сустрэліся з калектывам. Работнікам газавай гаспадаркі быў паказаны відэафільм «Гульня на выжыванне», у якім сабраны ўсе сітуацыі, што мо­гуць адбыцца з вадзіцелямі і пешаходамі на праезнай частцы. Таксама падчас гутаркі госці спыніліся на праблеме дзіцячага траўматызму, адказалі на пытанні прысутных, якія датычаць змяненняў у новым заканадаўстве.

Затым адбылася нарада ў аддзеле па адукацыі райвыканкама з намеснікамі дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце. Там інспектары прадэманстравалі, якія парушэнні дапускаюць вучні і іх бацькі на дарозе (напярэдадні яны правялі відэа­здымкі каля навучальных устаноў). Расказалі, на што трэба звярнуць увагу пры рабоце з непаўналетнімі па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Апошнім аб’ектам наведвання стала БШ №5, дзе вучням 3—4 класаў прапанавалі самім вырабіць флікеры. Калі яны былі гатовы, аўтаінспектары паказалі дзецям, як рэагуюць флікеры на святло, сфатаграфаваўшы іх на мабільны тэлефон з уключанай успышкай. Свае работы школьнікі затым падарылі прахожым. Акрамя таго, у калідоры школы разгарнулася цэлая інтэрактыўная пляцоўка. Міліцыянеры ўстанавілі тэматычныя стэнды для фатаграфавання з адтулінамі для твару. Прывезлі з сабой калекцыю аўтамабільных нумароў розных гадоў, тэхнічныя сродкі, якія раней знаходзіліся на ўзбраенні і якімі карыстаюцца зараз, ахоўнае абмундзіраванне. Усё гэта можна было дэталёва разгледзець, узяць у рукі, прымераць. Выстава выклікала вялікі інтарэс у вучняў розных узростаў.

Што да самой акцыі, несумненна, яна была карыснай для ўсіх. Узбагаціла дзяцей і дарослых новымі ведамі, зрабіла больш дысцыплінаванымі ва­дзіцеляў і пешаходаў.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Работники ЖКХ убирают сосульки и снежные шапки с крыш в Поставах
Замначальника 1-го РТЦ по вооружению Игорь Бутько отвечает за боеготовность военной техники
Поставчане победили в межрайонных соревнованиях по рыбной ловле



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.