45 поставчан планируется призвать на срочную службу в армию этой весной

Важное Приграничье

Камісія вынесла рашэнні

26 сакавіка адбылося першае пасяджэнне раённай прызыўной камісіі. На ім вынесены рашэнні аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве 18 юнакоў, якія ўжо прайшлі папярэдняе медыцынскае асведчанне і прызнаныя прыгоднымі да службы па стане здароўя.

Аляксандр Шаура, Станіслаў Лапушынскі і Кірыл Працуковіч

Як заўжды, папярэднія прызначэнні — самыя разнастайныя. Адны ўраджэнцы раёна папоўняць шэрагі Узброеных Сіл, другія — унутраных войск, трэція пройдуць службу ў рэзерве. Ёсць і тыя, хто замест тэрміновай ваеннай уладкоўваецца на службу па кантракце. Папулярную форму службы выбраў і Аляксандр Шаура. Ён збірае дакументы, каб працаўладкавацца ў пагранкамендатуру «Паставы». І нават калі ў хлопца гэта не атрымаецца, усё адно будзе пагранічнікам — такое рашэнне вынесла прызыўная камісія.

Мяркуецца, што Віталій Жылевіч асвоіць ваенна-ўліковую спецыяльнасць амаль без адрыву ад вытворчасці. Ён працуе інжынерам у ААТ «Хацілы-агра», дзе адказвае за машынны парк. Мае хадайніцтва ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама аб накіраванні яго на службу ў рэзерве. Такая тэндэнцыя прасочваецца і па іншых маладых спецыялістах сельгаспрадпрыемстваў — не хапае кваліфікаваных кадраў.

Станіслаў Лапушынскі нара­дзіўся ў Свірдунах, зараз працуе на Докшыцкім хлебазаводзе. Падчас вучобы ў Віцебскім індустрыяльна-педагагічным каледжы ўваходзіў у склад маладзёжнага атрада аховы правапарадку, разам з сябрамі двойчы на месяц патруляваў вуліцы абласнога цэнтра, дастаўляў хуліганаў ва УУС. Гэтыя навыкі, бясспрэчна, спатрэбяцца яму і на службе — хлопец прызначаны ў віцебскую в/ч унутраных войск МВД Беларусі.

Калі пройдзе дадатковы адбор у Ваеннай акадэміі, адправіцца служыць у IT-роту Кірыл Працуковіч з Камай. Першых навабранцаў у гэта элітнае падраздзяленне пачалі набіраць падчас восеньскага прызыву-2018. З раённага ваенкамата ў яго яшчэ ніхто не прызываўся. У Кірыла для гэтага ёсць усе перадумовы. Юнак скончыў БДТУ па спецыяльнасці «Інжынер-сістэматэхнік», па размеркаванні працуе ў галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтры Міністэрства адукацыі краіны. Спадзяецца, што і ў арміі будзе зай­мацца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, спецыяльных і прыкладных праграм.

А вось Генадзій Дунец, у адрозненне ад іншых прызыўнікоў, са службай ужо добра знаёмы — праходзіў яе па кантракце ў органах пагранслужбы. З абавязкамі спраўляўся, але абставіны склаліся так, што з ваенным жыццём давялося развітацца. Папярэдне размеркаваны ў войскі спецыяльнага прызначэння МВД Рэспублікі Беларусь.

Усяго падчас бягучай кампаніі плануецца прызваць 45 пастаўчан.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Военнослужащие 1-го РТЦ подготовили для женщин-коллег праздничный концерт к 8 марта
ГАИ: Обгон – самый опасный вид маневра. Правила опережения и обгона на автомобиле
В Поставах в подъезде новостройки горели детская коляска и велосипед



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.