6 работ педагогов Поставщины награждены дипломами главного управления по образованию Витебского облисполкома

Образование

Праца, вартая дыпломаў

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў раз на два гады ў Беларусі праводзіцца Рэспубліканская выстава-конкурс навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі. На яе ўстановы адукацыі краіны прадстаўляюць свае педагагічныя праекты, зборнікі сцэнарных распрацовак і метадычных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць вопыт работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

Пастаянна ўдзельнічаюць у гэтай выставе і педагогі Пастаўшчыны. Сёлета ад іх у аддзел па адукацыі райвыканкама паступілі 34 работы. 14 былі накіраваны на абласны этап выставы-конкурсу. Сярод 320 прац, дасланых з усяго Прыдзвінскага краю ў абласны інстытут развіцця адукацыі, дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама адзначаны ў тым ліку 6 праектаў нашых землякоў.

Дыплома І ступені ўдастоены матэрыялы «З вопыту работы пошукавай групы навучэнцаў СШ №2 г. Паставы па ўстанаўленні імён загінулых абаронцаў Айчыны» дырэктара гэтай школы Аляксандра Кузняцова. Дыпломы ІІ ступені прысу­джаны: настаўніку геаграфіі гімназіі Ігару Пракаповічу — за матэрыялы «Патрыятычнае выхаванне вучняў праз арганізацыю праектнай даследча-краязнаўчай дзейнасці», настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №1 Галіне Іжмайловіч — за даследчы праект «Беларуская народная лялька на Пастаўшчыне» і зборнік літаратурных замалёвак «З лялькай па жыцці» і настаўніцы біялогіі СШ №2 Іне Гутар — за «Вопыт арганізацыі экалагічнага лагера «Следапыт» (для навучэнцаў 5—9-х класаў)». Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №4 Алена Сцяпанава, якая распрацавала матэрыялы «Патрыятычная экспедыцыя «Дарогі вайны — дарогі памяці», і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гуцкай БШ Людміла Аліхвер — аўтар вуснага часопіса «Я вырас тут — і край мне гэты дарагі». Акрамя таго, за актыўны ўдзел у выставе-конкурсе дыпломам ІІІ ступені адзначаны аддзел па адукацыі Пастаўскага райвыканкама ў асобе яго загадчыка Паўла Травы.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Накануне 23 февраля в БШ №5 прошло спортивное мероприятие «Я в армию пошел бы, пусть меня научат»
В районной олимпиаде по учебным предметам приняли участие 327 детей
Поставские школьники получили 5 дипломов на областном этапе научных исследовательских краеведческих работ учащихся



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.