8 марта в концертном зале ДШИ им. А. Тизенгауза прошла праздничная программа «Весенний концерт»

Культура

Матулям, бабулям, сястрычкам, сяброўкам прысвячалася святочная праграма пад назвай «Вясенні канцэрт».

Мерапрыемства адбылося 8 сакавіка ў канцэртнай зале ДШМ імя А. Тызенгаўза па вуліцы Чырвонаармейскай.

Як вясеннія дзянькі шчодра дораць адчуванне любові, радасці і шчасця, гэтак жа шчодра дзяліліся сваімі талентамі з гледачамі артысты. Усю душу ўклалі ў выступленні выхаванцы вакальнай студыі «Славія» (кіраўнік — Аксана Нікалаева), танцавальнай студыі SKY  DANCE (Юлія Петухова) і тэатра танца «Непаседы» (Ірына Лятоха). І былі ўзнагароджаны апладысментамі, воклічамі «біс!» і «брава!». Многія здымалі відэа канцэрта, падпявалі і прытанцоўвалі.

Ды і сама глядзельная зала, як падмеціў вядучы мерапрыемства Ян Рубанюк, была падобная да квітнеючага лугу, ярка расквечанага цудоўнымі кветкамі. А ўсё таму, што глядачкі розных узростаў напоўнілі яе святлом свайго абаяння і прыгажосці.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте



Читайте также:
Александр Пайлак из Воропаева — талантливый художник, резчик по дереву и чеканщик
Фоторепортаж: Праздничный концерт к 8 марта в Поставах
Поставчанка Марта Вавинская всегда излучает тепло и нежность



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.