9 и 16 марта на Поставщине зарегистрированы два пожара

Безопасность

Гарачыя аўторкі

9 і 16 сакавіка на Пастаўшчыне зарэгістраваны два пажары

Першы з іх адбыўся ў вёсцы Норыца Валкоўскага сельсавета. Тут амаль згарэў нежылы дом. Магчыма, нехта наўмысна падпаліў яго або будынак успыхнуў з-за неасцярожнага абыхо­джання з агнём нейкай асобы. Прычыну пажару ўстановяць эксперты. Але факт застаецца фактам: у доме знішчаны дах, столевае перакрыцце і маё­масць, пашкоджаны сцены.

Адрасам другога пажару стала вуліца Садовая ў вёсцы Волахі Ярэўскага сельсавета. Там загарэўся жылы дом. Да прыезду ратаўнікоў агонь паспеў часткова знішчыць дах, столевае перакрыцце і маёмасць. Прычына пажару, зноў жа, устанаўліваецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні гаспадара дома. На шчасце, абышлося без ахвяр…

Алена Шапавалава



Читайте также:
Травматизм на железной дороге. Актуальное интервью с работником Воропаевской дистанции пути
ГАИ: Обгон – самый опасный вид маневра. Правила опережения и обгона на автомобиле
В 2020 году произошло 7 несчастных случаев при эксплуатации грузоподъемных кранов



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.