Александр Мурзо и Андрей Павлов стали призерами шахматного темпо-турнира

Спорт

Вызначыліся ў абласным турніры

14 сакавіка ў Віцебску адбыўся 1-ы абласны адкрыты шахматны тэмпа-турнір, прысвечаны памяці ўраджэнца Сенненскага раёна, Героя Савецкага Саюза, лётчыка Аляксандра Гараўца.

Яго правялі абласная арганізацыя ветэранаў і Беларуская федэрацыя шахмат. Дарэчы, на іх ліку гэта ўжо 38-ы шахматны турнір. Яго мэта — захаванне гістарычнай памяці пра Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і подзвігі герояў, якія абаранялі ад ворага Айчыну, а таксама ўмацаванне дружалюбных сувязей спартсменаў і папулярызацыя масавых шахмат.

Аляксандр Мурзо і Андрэй Паўлаў з першым намеснікам старшыні абласной арганізацыі ветэранаў Міхаілам Ляшчынскім

У турніры ўдзельнічалі 43 спартсмены розных узростаў з Мінска, Віцебска, Полацка, Наваполацка і некалькіх сельскіх раёнаў вобласці. Ад Пастаўшчыны — Аляксандр Мурзо, Андрэй Паўлаў, Авенір Чырванец, Віталій Дзямідаў і Руслан Жытковіч. Пераможцы вызначаліся ў 6-ці кваліфікацыйных спартыўных і гендарна-ўзроставых групах. Сярод удзельнікаў з сельскіх раёнаў Аляксандр Мурзо заняў 2-е месца, Андрэй Паўлаў — 3-е. Віншуем!

Фаіна Касаткіна
Фота даслала Ганна Літвіновіч



Читайте также:
Воспитанники тренера Михаила Сердеги стали победителями соревнований по плаванию
Команда «Поставы» заняла 4-е место в республиканском соревновании по футболу «Кожаный мяч»
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—»Взлёт» (Орша) – 0:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.