Благотворительный фонд «ESJF Восточная Европа» обновит еврейское кладбище в Поставах

Общество

Яўрэйская спадчына ў Паставах

У пачатку лютага на імя старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка прыйшло пісьмо ад генеральнага дырэктара міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Благотворительный фонд «ESJF Восточная Европа» Філіпа Кармеля. Ён паведаміў, што фонд існуе з 2015 года і займаецца захаваннем яўрэйскіх могілак у краінах Усходняй Еўропы. Фінансуе яго дзейнасць урад Германіі. За ўвесь гэты час устаноўлены агароджы вакол 180 месцаў пахавання яўрэяў у Малдове, Польшчы, Сербіі, Чэхіі, Украіне, Беларусі. Паколькі ў Паставах па вуліцы Бальнічнай знаходзяцца такія могілкі, то фонд просіць дазволу на правя­дзенне там аднаўленчых работ.

Райвыканкам разгледзеў просьбу і даў згоду, пісьмова паведаміў пра гэта Філіпу Кармелю. Нядаўна прадстаўнікі фонду завіталі ў Паставы і прывезлі старшыні райвыканкама падзячнае пісьмо, у якім сказана: «Міжнародная дабрачынная арганізацыя «ESJF Восточная Европа» ў асобе галоўнага равіна іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Мардэхая Райхінштэйна выказвае сваю павагу і ўдзячнасць за падтрымку ў захаванні яўрэйскай культурнай спадчыны і са­дзейнічанне ў правядзенні работ па будаўніцтве агароджы на старых яўрэйскіх могілках».

Фото носит иллюстративный характер (из открытых источников)

Госці падарылі таксама кнігу «Сінагогі Беларусі». У ёй расказваецца і пра яўрэяў Пастаў. У прыватнасці, з кнігі можна даведацца, што ў нашым горадзе ў 1847 годзе пражывала больш за 550 яўрэяў, у 1921-м — каля 2 500, а ў 2000-м — усяго 14 чалавек. У пачатку XX стагоддзя дзейнічалі 3 хасідскія сінагогі і шмат хедэраў (рэлігійныя пачатковыя школы), дабрачынныя таварыствы «Гахнасас Архім» і «Лінас га-Цэдак», прыватнае яўрэйскае вучылішча. Яўрэям належаў ­адзіны ў мястэчку склад аптэчных тавараў і 34 гандлё­выя лаўкі. 6 ліпеня 1941 года часці Вермахта акупіравалі горад. Былі створаны юдэнрат (адміністрацыйны орган яўрэйскага самакіравання) і гета (вул. Горкага). Сюды сагналі каля 1 000 яўрэяў з горада і столькі ж з навакольных вёсак. У канцы лістапада 1942 года гета ліклідавалі, больш за 4 000 яўрэяў знішчылі. Па завулку П. Марозава захаваўся будынак, у якім размяшчалася сінагога. Цяпер там жылы дом.

Да Другой сусветнай вайны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пражывала больш за 7 мільёнаў яўрэяў. Доказам іх прысутнасці ў тым ці іншым месцы з’яўляюцца могілкі. З цягам часу многія з іх знішчаны або знаходзяцца ў запушчаным стане. Прадстаўнікі фонду паведамілі, што яны пакуль не аднаўляюць мацеваў (так у яўрэяў называюць надмагільныя пліты), а толькі ачышчаюць могілкі і ўстанаўліваюць агароджы. У Паставах работы павінны распачацца вясной бягучага года.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Поставщина присоединилась к патриотическому проекту «Память сердца»
Камаи прошлого века. Путешествуем во времени благодаря фотоархиву Павла Давидовского
Не стёрли с лица земли, а в неё закопали. История «потерянного» в Камаях памятника времён І мировой войны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.