Депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Павел Сильченок провел личный прием в Поставах

Местная власть

Прасілі пасадзейнічаць

На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Павел Сільчонак працаваў у выбарчай акрузе — праводзіў асабістыя прыёмы ў Браслаўскім, Пастаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах. У нашым райцэнтры сустрэцца з народным выбраннікам можна было ў чацвер, 25 лютага.

Такой магчымасцю скарысталіся 2 чалавекі. Адна з наведвальніц — Лідзія Іванаўна. На прыёме ў Паўла Мацвеевіча жанчына не ўпершыню: нядаўна прыяз­джала да яго ў сталіцу і прасіла пасадзейнічаць у вырашэнні жыллёвага пытання. Вынікам візіту засталася задаволеная, як і паважлівасцю парламентарыя. На гэты раз цікавілася, ці зможа трапіць на прыём да ўрача-спецыяліста ў мінскую бальніцу, бо гады не маладыя, усё часцей падводзіць здароўе, а са зрокам дык і ўвогуле бяда. Дэпутат паабяцаў вывучыць пытанне і даць адказ.

Прыём вядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Павел Сільчонак

Другі наведвальнік — дырэктар Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Сяргей Герасіменка — таксама прыйшоў з просьбай. Але не для сябе — для ўстановы адукацыі. Расказаў, што адно з напраўленняў каледжа — падрыхтоўка трактарыстаў і тэхнікаў-механікаў аўтамабільнага транспарту. Для іх навучання маюцца 9 трактароў і 10 машын. За апошнія 3 гады лінейка тэхнікі папаўнялася тройчы. За ўласныя сродкі каледжа набыты трактар і грузавік ГАЗон NEXT расійскай вытворчасці, яшчэ адзін трактар атрыманы ў якасці спонсарскай дапамогі на «Дажынках».

Асвойваць найноўшыя ўзоры энерганасычанай сельскагаспадарчай тэхнікі навучэнцы нашага каледжа разам з майстрам выязджаюць у Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, дзе створаны спецыяльны рэсурсны цэнтр. А вось з сучасным аўтамабільным транспартам айчыннай вытворчасці крыху складаней. Таму Сяргей Герасіменка спа­дзяецца атрымаць у якасці спонсарскай дапамогі грузавік ад Мінскага аўтамабільнага завода.

— У найбліжэйшыя дні абавязкова перагавару з генеральным дырэктарам МАЗа, — запэўніў Павел Сільчонак. — Будзем спадзявацца, што вашы надзеі спраўдзяцца.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
По каким вопросам поставчане обращались в райисполком в прошлом году?
Участники встречи идеологического актива г. Поставы обсудили план работы на 2021 год
Депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Павел Сильчёнок рассказал о своей деятельности



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.