Духовой оркестр Поставского колледжа — лауреат І степени областного видеоконкурса

Культура

Найлепшыя сярод дзіцячых аркестраў

У лютым узорны духавы аркестр Пастаўскага дзяржаўнага каледжа стаў лаўрэатам І ступені абласнога відэаконкурсу «Гучаць аркестры над Дзвіною і Дняпром».

Запрашэнне прыняць удзел у конкурсе аркестраў духавых і народных інструментаў прыйшло ў каледж у канцы мінулага года. У ім, у прыватнасці, гаварылася, што ўдзельнікі павінны даслаць на адрас Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці відэазапісы выканання двух любых музычных твораў. Як пазней аказалася, на прапанову адгукнуліся ажно 73 творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны, многія — са званнямі «народны» і «ўзорны». Сярод тых, хто прыняў запрашэнне, быў і аркестр пастаўскага каледжа.

— Для конкурсу мы выбралі эстрадна-джазавую кампазіцыю «Я шагаю по Москве» Андрэя Пятрова і «Польку» (сола трох кларнетаў з аркестрам) замежнага аўтара, — расказваў кіраўнік калектыву Леанід Косаў. — Запісаць відэа дапамог Алег Жаўноў з раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Па маёй просьбе на запіс прыехалі былыя ўдзельнікі аркестра, а зараз навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага Дзіма Дзявятнікаў, Артур Чатовіч і Оля Цітовіч, а таксама яшчэ некалькі былых аркестрантаў, якія вучацца ў Полацкім дзяржуніверсітэце і служаць у арміі па кантракце. Усяго атрымалася больш за 20 музыкантаў.

Пастаянны склад аркестра — 12 чалавек. Гэта навучэнцы пастаўскіх каледжа, гімназіі, СШ №5 і №3. Узрост удзельнікаў — ад 6 гадоў. Усіх іх, пачынаючы з 4 класа, Леанід Уладзіміравіч двойчы на год возіць у віцебскі музычны каледж на праслухоўванне, каб даведацца, ці правільна навучае ігры на розных інструментах. (Сам Л. У. Косаў — выпускнік музвучылішча па класе ўдарных. Стварыўшы дзіцячы аркестр, самастойна асвоіў флейту, валторну, кларнет, трамбон, саксафон, трубу, барытон, бас, габой.) Дзякуючы такім праслухоўванням, педагогі з абласнога цэнтра бачаць патэнцыял дзяцей і ўзровень іх падрыхтоўкі задоўга да паступлення ў названую навучальную ўстанову. А паступаюць у яе практычна ўсе ўдзельнікі калектыву. Адвучыўшыся і атрымаўшы дыплом, яны граюць у аркестрах Міністэрства абароны Беларусі, розных часцей пагранвойскаў, працуюць выкладчыкамі ў музычных школах. Ёсць сярод былых аркестрантаў і адна выпускніца Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, якую закончыла па класе трамбона.

Леанід Уладзіміравіч уважліва сочыць за лёсам кожнага свайго выхаванца і пры неабходнасці стараецца дапамагчы знайсці работу.

Алена Шапавалава
Фота з архіва Леаніда Косава



Читайте также:
8 марта в концертном зале ДШИ им. А. Тизенгауза прошла праздничная программа «Весенний концерт»
Интервью с руководителем студии «Славия» и лауреатом звания «Человек года Поставщины» Оксаной Николаевой
В Доме ремесел «Стары млын» открылась выставка мастера по лозоплетению Марьяна Августиновича



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.