Фоторепортаж: День белорусской милиции в Поставах

Безопасность Важное

Не толькі словам падзякавалі міліцыянерам за службу ў іх прафесійнае свята.

Урачыстасць з нагоды Дня беларускай міліцыі адбылася 4 сакавіка. У гэты дзень у раённым Доме культуры сабраліся тыя, хто цяпер служыць у аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама, ветэраны, родныя і блізкія міліцыянераў.

Першым павіншаваць сваіх калег са святам вядучая мерапрыемства Таццяна Кухальская запрасіла на сцэну начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандра Рыбакова. Ён адзначыў, што на працягу 104 гадоў людзі ў міліцэйскай форме выходзяць на перадавую барацьбы за мірнае і бяспечнае жыццё нашых грамадзян. У гэтым страі і супрацоўнікі Пастаўскага АУС райвыканкама. Пытанні, якія даводзіцца ім вырашаць, — асаблівыя. Ад іх напрамую залежыць не толькі бяспека жыхароў горада і раёна, але і моц усяго дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, устойлі­васць эканомікі і непарушнасць прававых асноў дзяржавы.

— Мінулы год яшчэ раз паказаў, што органы ўнутраных спраў знаходзяцца на перадавой у справе аховы грамадскага парадку, — гаварыў Аляксандр Анатольевіч. — У перыяд асаблівага напружання, ціску з боку суседніх краін, спроб унесці разлад у нашы рады мы засталіся адным цэлым, у чарговы раз даказалі, што можам справіцца з любымі пагрозамі. Упэўнены, што кожны з тых, хто сёння абараняе правапарадак на Пастаўшчыне, прыйшоў у міліцыю па закліку сэрца і гатовы накіраваць усе сілы і прафесійныя ўменні на служэнне людзям.

Словы ўдзячнасці А. Рыбакоў адрасаваў не толькі цяперашнім супрацоўнікам аддзела, але і ветэранам за прафесійны вопыт і жыццёвую мудрасць, якія яны перадаюць маладому пакаленню; родным і блізкім міліцыянераў — за падтрымку, любоў і цярпенне, гатоўнасць пераадольваць разам з імі ўсе цяжкасці службы. Кожнаму пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, а калегам — яшчэ і далейшых поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач. А затым уручыў граматы, падзякі, медалі і нагрудныя знакі шэрагу сваіх падначаленых.

Павіншаваць асабовы склад аддзела ўнутраных спраў са святам прыйшоў і старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Ад сябе асабіста і ад жыхароў раёна ён па­дзякаваў людзям у пагонах за няпростую, але вельмі патрэбную справу, якую яны робяць. Пры гэтым заўважыў, што тыя годна справіліся з выклікамі і пагрозамі, якія летась выпрабоўвалі наша грамадства на трываласць. Са словамі віншаванняў да прысутных у зале звярнуліся таксама начальнік аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Вадзім Крыштафовіч, камендант пагранкамендатуры «Паставы» Васілій Куратнік, ветэран АУС Іван Аніськовіч, атаман Пастаўскага казацкага аддзела Аляксандр Зазулін. Былі не толькі пажаданні, але і падарункі, узнагароды за добрасумленную службу.

Па традыцыі на свяце падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу на найлепшыя грамадскі пункт аховы парадку, добраахвотную дружыну і дружынніка. У першай намінацыі пераможцамі прызнаны грамадскія пункты аховы парадку Курапольскага, Дунілавіцкага і Лынтупскага сельскіх выканаўчых камітэтаў, якія занялі адпаведна 1-е, 2-е і 3-е месцы. Сярод дружын перамаглі зборныя па ахове грамадскага парадку з ліку жыхароў г. Паставы, якія з’яўляюцца членамі РГА «Беларускае казацтва», УП ЖКГ і ДЭУ-33. Найлепшымі дружыннікамі сталі Аляксандр Стоцік з УП ЖКГ, Іван Пісарык з РГА «Беларускае казацтва» і Наталля Ворса з Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Усе пераможцы атрымалі дыпломы. Акрамя таго, за актыўны ўдзел у забеспячэнні грамадскага парадку ў горадзе Ганаровай граматай аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ўзнагароджаны члены добра­ахвотнай дружыны «Беларускага казацтва» Франц Турла і Аляксей Якаўлеў.

Завяршылася свята канцэртам. У ім прынялі ўдзел мала­дзёжны ваенна-спартыўны клуб «Азімут», узорная цыркавая студыя «Каскад», вучні СШ №3, чые бацькі служаць у аддзеле ўнутраных спраў, салісты Наталля Гутар, Канстанцін Красоўскі, Людміла Логінава, Ганна Антух і Аляксандр Апанасевіч.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
4 марта — День белорусской милиции. Начальник уголовно-исполнительной инспекции Ольга Далинкевич
Инспектор ДПС ОГАИ Андрей Тиханович занял 2-е место в турнире по бильярду
4 марта — День белорусской милиции. Старший прапорщик милиции Александр Буяльский



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.