Масленица-2021. Как в Поставах зиму провожали и весну встречали

Главное Культура

Сустрэлі вясну весела і смачна

Вогнішча палілі, карагоды вадзілі, Марфушачку-душачку замуж аддавалі ды высачэзны слуп пакаралі падчас канцэртна-гульнявой праграмы «А ў нас сёння Масленіца». Вясёлыя і шумныя провады зімы адбыліся ў нядзелю на СТК «Азёркі».


Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте


Масленіца — свята шматаблічнае. Яно змяшчае ў сабе розныя сэнсы і сімвалы. З аднаго боку, гэта провады зімы, абуджэнне прыроды ад доўгага сну, з іншага — апошні дзень перад Вялікім постам.

Нашы продкі ладзілі Масленіцу, услаўляючы тым самым бога Сонца, да якога так падобны па форме і колеры галоўны пачастунак свята — румяны блін. А іх у Азёрках было багата — цэлую гару духмяных бліноў з рознымі начынкамі напяклі ўдзельнікі народнага клуба гульні і абраду «Традыцыя» і прапаноўвалі іх гасцям мерапрыемства. Пачаставаць кавалераў смачнымі блінамі вядучыя прапанавалі і незамужняй Марфушачцы: можа, тая не толькі камплімент пачуе, але і пару сабе знойдзе. Даведацца, хто першы згуляе вяселле, вызначалі і іншыя ­ўдзельнікі інтэрактыўнага свята, скачучы праз вяроўку (хто больш разоў скокне — той хутчэй і ажэніцца альбо выйдзе замуж). А яшчэ «каню» грыву адрошчвалі, парыліся ў лазні, спрабавалі накінуць абруч з адлегласці на бутэльку квасу. І ўсё — са смехам і азартам.

Трапнасць выпрабоўвалі і падчас спартыўна-сілавых спаборніцтваў. Чарга з ахвотных была вялікай. Найлепшы вынік у дартсе паказаў Яўгеній Герасімаў, а ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі — шасцікласнік гімназіі Валерый Мінчанкоў. А вось узлезці на масленічны слуп адважыўся толькі трэнер па вольнай ба­рацьбе Пастаўскай ДЮСШ Андрэй Крукоўскі, які з лёгкасцю залез на яго, а потым гэтак жа імкліва спусціўся.

На працягу ўсёй праграмы цудоўнага настрою дадавала прысутным выступленне артыстаў раёна. Карысталіся попытам сувеніры і вырабы майстроў раёна, прадукцыя выязнога гандлю. Ну а кульмінацыяй свята стала спальванне чучала Зімы, якое ўвасабляе ўсё дрэннае.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Посмотрите, какие портреты рисует 15-летний Илья Хохлун из Воропаева
8 марта в концертном зале ДШИ им. А. Тизенгауза прошла праздничная программа «Весенний концерт»
Интервью с руководителем студии «Славия» и лауреатом звания «Человек года Поставщины» Оксаной Николаевой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.