Фоторепортаж: Праздничный концерт к 8 марта в Поставах

Главное Общество

Дыханне вясны

Такую назву меў святочны канцэрт, які 5 сакавіка прайшоў у раённым Доме культуры і быў прымеркаваны да Дня жанчын.

— Гэта свята напоўненае святлом і прамяністым настроем, упрыгожанае кветкамі і яркімі ўсмешкамі, — гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, які падчас урачыстасці першым падняўся на сцэну. — Жанчыны — апора  не толькі сям’і, але і дзяржавы, бо адказна і добрасумленна шчыруюць у самых розных галінах жыццядзейнасці. Клопат пра іх, усямерная падтрымка мацярынства, дзяцінства і сям’і з’яўляецца прыярытэтным кірункам сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям. На Пастаўшчыне такіх 479. Больш за паўсотню з іх летась палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Яшчэ 38 адсвяткуюць наваселле сёлета.

Станіслаў Уладзіміравіч таксама прывёў факт: у нашым раёне 34 жанчыны ўдастоены ордэна Маці. Зусім нядаўна Прэзідэнт краіны падпісаў указ аб узнагароджанні ім Алы Курыловіч з вёскі Белькі, якая выхоўвае шасцярых дзяцей.

Заканчваючы выступленне, Станіслаў Чымбург выказаў жанчынам словы ўдзячнасці за актыўную грамадзянскую пазіцыю, нястомную працу, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё пастаўскага рэгіёна, пажадаў ім здароўя, веры ў свае сілы, здзяйснення ўсіх мар.

З 8 Сакавіка са сцэны віншавала і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. Яна ўручыла падзякі Алене Кузмяновай, Марыне Сіняўскай, Алене Дунец, Людміле Касцюковай, якія з’яўляюцца старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый у цэнтральнай раённай бальніцы, на льнозаводзе, у абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Ветразь», Пастаўскім філіяле Віцебскага аблспажыўтаварыства.

Затым прысутных у зале чакаў канцэрт. Творчымі нумарамі гледачоў парадавалі Канстанцін Красоўскі, Аляксей Конанаў, Ганна Антух, Анастасія Врублеўская, удзельнікі ўзорнай цыркавой студыі «Каскад», танцавальны калектыў «Карамелькі», тэатр рук «Экспромт», Пётр Кароль, Аляксандр Апанасевіч і іншыя.

Іна Сняжкова. Фота аўтара

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.