ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—»Взлёт» (Орша) – 0:3

Спорт

У пошуках сваёй гульні

«Атлант» (Паставы)—«Узлёт» (Орша) — 0:3
17 тур. 0:3 (11:25; 19:25; 20:25)

Аршанцы прааналізавалі свае пралікі ў папярэднім матчы і ў Паставы прыехалі ў наймацнейшым складзе. Па падборы ігракоў «Узлёт» нас апярэджвае, а ў барацьбу за медалі не прабіўся толькі таму, што ў групе «Б» два лідары з Гомеля былі ўкамплектаваны яшчэ лепш.

Пастаўчане рыхтаваліся да няпростай сустрэчы, але стартавая партыя не атрымалася: аршанцы за 15 хвілін выйшлі наперад. «Атлантаўцы» не апусцілі рукі і прадоўжылі змагацца. Блакіруючыя Максім Іваноў і Віталь Варанец сталі вынікова атакаваць першым тэмпам.

У другім сэце перавага пастаўчан дасягнула сямі ачкоў, а пазней лік на табло стаў 16:12 на іх карысць. На жаль, развіць поспех ім не ўдалося. У аршанцаў актывізаваліся лідары: яны рэзка ўзмацнілі тэмп камбінацый і гульню на блоку. У адказны момант нашы дапусцілі некалькі памылак на сваіх падачах і пры завяршэнні атак, з-за чаго і прайгралі. У трэцяй партыі барацьба была ўпартай, ачко ў ачко. Але ў канцоўцы «Узлёт» выйграў.

З моцным сапернікам змагаліся Варанец, Саўчук (Болгаў), Русак, Аксёненка (к), Іваноў, Казлоўскі, Літвіновіч, Бароўка. Абедзве каманды чакалі, як завершыцца паўторнае супрацьстаянне ў горадзе над Сожам, каб даведацца пра сваіх сапернікаў у фінальным раўндзе. Леташнія бронзавыя прызёры з Гродна паўторна на выездзе з лікам 3:1 перамаглі выхаванцаў «СДЮШАР-Энергія» (Гомель) і ў матчах за 5—6-е выніковае месца згуляюць з аршанцамі.

Пастаўчане сёлета завершаць сезон паядынкамі за 7-е месца ў серыі да дзвюх перамог з гамяльчанамі. Першы матч з імі пройдзе 17 красавіка ў Паставах. Праз тыдзень адбудзецца гульня ў Гомелі, а калі спатрэбіцца, трэцяя рашаючая сустрэча гэтых каманд пройдзе ў нашым горадзе 1 мая.

Першым фіналістам у барацьбе за «золата» стаў гомельскі «Бумпрам», які перамог (3:0) у гульнях з салігарчанамі. Дзеючы чэмпіён — мінскі РДВАР-2003 — апынуўся ў крытычным становішчы, бо дома ў першым матчы 1/2 фіналу саступіў (0:3) «Газавіку»(Гомель).

Уладзімір Шык



Читайте также:
Юные поставчане стали призерами республиканских соревнований по зимнему многоборью «Здоровье»
Воспитанники тренера Михаила Сердеги стали победителями соревнований по плаванию
Команда «Поставы» заняла 4-е место в республиканском соревновании по футболу «Кожаный мяч»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.