ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «ДЮСШ-Шахтер» (Солигорск)—«Атлант» (Поставы) – 3:0

Спорт

Аднаго жадання мала

«ДЮСШ-Шахцёр» (Салігорск)–«Атлант» (Паставы) – 3:0
15 тур. (25:20; 25:22; 25:23)

Для пастаўчан гульня не мела турнірнага значэння, але яе варта было правесці на добрым узроўні напярэдадні старту наступнага этапа. Рэзервісты ж наймацнейшага клуба Беларусі гулялі на перамогу, каб прадоўжыць барацьбу за медалі.

Пастаўчане зноў выступілі не ў поўным складзе. Спачатку барацьба ішла ачко ў ачко. У канцоўцы першай партыі салігарчане прыбавілі ў гульні за кошт моцных сілавых падач. У нашых прыём разладзіўся, і яны апынуліся ў ролі даганяючых. З такім развіццём па­дзей пастаўчане не пагадзіліся: неўзабаве ў іх пайшлі ўдалыя атакі першым тэмпам. А калі партнёраў павёў за сабой Мікіта Саўчук — увогуле набралі 5 ачкоў запар. Аднак развіць поспех не ўдалося.

У рашаючы момант «Атлант» страціў шэраг важных ачкоў без барацьбы на сваіх падачах. У гульні над сеткай салігарчане аказаліся мацнейшымі і святкавалі перамогу.

Гульню на выездзе правялі Варанец, Іваноў, Болгаў (Канаш), Аксёненка (к), Саўчук, Казлоўскі і лібера Марцінкевіч, Літвіновіч.

У заключным туры папярэдняга этапа лідар — сталічны РДВАР-2003 — перамог ва ўпартай барацьбе (3:0) гро­дзенцаў і выбіў леташніх бронзавых прызёраў з барацьбы за медалі. Ва ўсходняй групе «Б» нечаканасцей не адбылося: «Узлёт» (Орша)—«СДЮШАР-­Энергія» (Гомель) — 3:1, «Бумпрам» (Гомель)—«Газавік» (Гомель) — 3:0. У паўфінальным раўндзе ў турніры за 1—4-е месцы пару склалі «Бумпрам» і «ДЮСШ-Шахцёр», а дзеючы чэмпіён РДВАР-2003 у серыі да дзвюх перамог пазмагаецца з гомельскім «Газавіком». Першыя матчы пройдуць адпаведна ў Гомелі і Мінску. Затым у фінале ў красавіку адбудуцца сустрэчы найлепшых за 1—2-е месцы, а слабейшыя пазмагаюцца за «бронзу».

Наш «Атлант» будзе змагацца за 5—8-е выніковае месца. Першы паядынак з «Узлётам»  адбудзецца 13 сакавіка ў Оршы. Праз тыдзень пройдзе паўторны матч у Паставах. Другую пару склалі «Камунальнік-ГДУ» (Гродна) і «СДЮШАР-Энергія» (Гомель). Ніхто з каманд на чарговым этапе першынства права на памылку ўжо не мае. Толькі мінскі РДВАР-2005 і «ЦАР-Камунальнік» у паўфінал не прабіліся. У сярэдзіне красавіка яны пачнуць паміж сабой барацьбу за 9—10-е месцы ў беларускай сталіцы.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)–РДУОР-2005 (Минск) – 3:1
Юные поставские футболисты вернулись с областного этапа «Кожаного мяча» с победой
В Городке прошел областной спортивно-художественный праздник «Витебская лыжня-2021»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.