Инспектор ДПС ОГАИ Андрей Тиханович занял 2-е место в турнире по бильярду

Общество

Першы ў вобласці, другі – у рэспубліцы

Андрэй Ціхановіч 21 год служыць у міліцыі. Ён з’яўляецца інспектарам дарожна-патрульнай службы аддзялення Дзярж­аўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Без фізічнай падрыхтоўкі і загартоўкі характару міліцэйскую службу ўявіць немагчыма. Андрэй займаецца спортам, уваходзіць у склад футбольнай каманды райаддзела міліцыі.

Асаблівае захапленне маладога мужчыны — більярд. Яно зарадзілася яшчэ ў школьныя гады, калі рабіў першыя крокі ў гэтым відзе спорту ў тагачасным Доме афіцэраў у райцэнтры. Зараз рэгулярна гуляе ў більярд у кафэ-бары «Карамболь», якім валодае індывідуальны прадпрымальнік Яўгеній Жук.

Пастаянныя трэніроўкі даюць свой плён. Некалькі разоў Андрэй Ціхановіч перамагаў у турніры раёна па більярдным спорце. У сярэдзіне гэтага месяца заняў 1-е месца ў аналагічным турніры, які право­дзіла ў Віцебску ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. А на днях праявіў сябе і ў сталіцы, выйшаўшы на 2-е месца ў турніры, арганізаваным Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Акрамя грамат і дыпломаў, пастаўскі більярдыст адзначаны яшчэ і спецыяльным прызам МУС «За найлепшую серыю ў традыцыйным турніры».

— Перамогі, безумоўна, радуюць, — прызнаўся Андрэй Ціхановіч. — Але галоўнае, што я атрымліваю станоўчыя эмоцыі ад гульні ў більярд. Яна здымае нервовае напружанне, выхоўвае стрыманасць, мабілізуе сілы. Гэта выдатны спосаб трымаць сябе ў добрай фізічнай форме.

Фаіна Касаткіна
Фота даслаў Андрэй Ціхановіч



Читайте также:
Замначальника 1-го РТЦ по вооружению Игорь Бутько отвечает за боеготовность военной техники
23—24 февраля на Поставщине проходил специальный комплекс мероприятий «Безопасный регион»
4 марта — День белорусской милиции. Начальник уголовно-исполнительной инспекции Ольга Далинкевич



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.