Юные поставчане стали призерами республиканских соревнований по зимнему многоборью «Здоровье»

Спорт

Медальнае «Здароўе»

Прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагаборстве «Здароўе» вярнуліся з Віцебска навучэнцы СШ №3 Ірына Гаўрыловіч, Аляксандра Жыдкая і Яўгеній Жукаў.

У спартыўных стартах, якія праходзілі з 3 па 5 сакавіка, прынялі ўдзел навучэнцы 5—11-х класаў з Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. У склад кожнай каманды ўваходзіла 14 чалавек. У зборную Віцебшчыны трапілі ажно трое пастаўчан (усе — выхаванцы настаўніка па фізічнай культуры і здароўі СШ №3 Аляксандра Вавінскага).

У праграму спаборніцтваў уваходзіла стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне (хлопчыкі), адцісканне (дзяўчынкі) і лыжныя гонкі.

Юныя мнагаборцы нашай вобласці набралі 1 350 ачкоў і занялі 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве, саступіўшы школьнікам з Магілёўшчыны. Важкі ўклад у агульнакаманднае «серабро» ўнеслі і пастаўчане. У асабістым першынстве Ірына Гаўрыловіч і Аляксандра Жыдкая сталі пераможцамі, а Яўгеній Жукаў паказаў трэці вынік.

Вераніка Філановіч
Фота Аляксандра Вавінскага



Читайте также:
В Городке прошел областной спортивно-художественный праздник «Витебская лыжня-2021»
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «ДЮСШ-Шахтер» (Солигорск)—«Атлант» (Поставы) – 3:0
Тимофей Иванов представит Витебскую область на первенстве Беларуси по боксу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.