Как прошёл районный субботник в Поставском районе? Предложения поставчан по благоустройству

Общество

Да глянцу яшчэ далёка

Падмяталі вуліцы, прыбіралі смецце і мінулагодняе лісце, фарміравалі кароны дрэў, фарбавалі бардзюры — фронт работ, якія выконваліся падчас раённага суботніка на Пастаўшчыне.

Выйшлі на добраўпарадкаванне тэрыторый, замацаваных за арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі і воінскімі часцямі, у якіх працуюць або служаць, усе калектывы. Загадзя заказалі ў ЖКГ тэхніку для вывазу смецця і дружна шчыравалі з шуфлямі, граблямі і мётламі, прыбіраючы з праезнай часткі пясчана-саляную сумесь, якая засталася пасля зімовай падсыпкі вуліц, галлё, лісце, друз, акуркі, цэлафан і грузячы ўсё гэта ў прычэпы.

Бясспрэчна, горад значна пачысцеў і папрыгажэў. Аднак да глянцу пакуль далёка. Навесці яго яшчэ ёсць час — з 29 сакавіка па 30 красавіка распараджэннем райвыканкама аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні, санітарнай ачыстцы і азеляненні населеных пунктаў раёна. Падчас яго неабходна навесці парадак у скверах, парках, на праезных частках, аўтобусных прыпынках, кантэйнерных пляцоўках, дваровых тэрыторыях, падворках прыватных дамоў і г.д. У работу павінны ўключыцца ўсе.

— А якія ў вас ёсць прапановы па добраўпарадкаванні раёна? — задала пытанне райгазета сваім чытачам у сацсетках. Як і чакалася, яны разнастайныя. Адны лічаць, што неабходна больш актыўна азеляняць мікрараён вуліцы Юбілейнай, іншых не задавальняе «чысціня» набярэжнай Мядзелкі, асабліва яе перыферыя. Ёсць прапановы заасфальтаваць усе вуліцы райцэнтра, зрабіць паўнавартасную дарогу з вуліцы Пушкінскай да браслаўскай трасы, а таксама пабудаваць дарогі ў вёсках Ліцвінкі і Дукі. Многім не падабаецца плошча Леніна: хтосьці замест туй хоча, каб тут раслі, як раней, бярозы, клёны і каштаны, некаму замінае скульптура Леніна, іншыя жадаюць ба­чыць на плошчы не магазіны, а сучасныя гандлёвыя цэнтры, а хтосьці і ўвогуле лічыць, што яе канцэпцыю неабходна мяняць цалкам, зрабіўшы акцэнт на гістарычнай забудове.

Ёсць прапанова і па сельскай мясцовасці: аднавіць на сельгаспрадпрыемствах яблыневыя і вішнёвыя сады, вырошчваць у цяпліцах свае памідоры, агуркі, зяленіва, а не набываць усё гэта за мяжой.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сёння – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Что за компактная грузовая машина с ярко-оранжевым кузовом курсирует по улицам г. Поставы?
Поставский райбыткомбинат занял 2-е место в районе среди предприятий и организаций сферы услуг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.