Как работает Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации в условиях COVID-19?

Общество

Дзякуй нераўнадушным

Гэту фразу не стамляецца паўтараць дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна Іна Краўчук кожны раз, калі бываю там і размова заходзіць пра спонсараў. Такіх нераўнадушных, якія дапамагаюць установе палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу, нямала. І іх колькасць з года ў год павялічваецца.

Так, напрыклад, даўнія сябры ЦКРНіР — ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы» — падарылі да гэтага навучальнага года стол для рысавання пяском, які развівае дробную маторыку рук дзяцей з інваліднасцю, і крэслы-мяшкі для рэлаксацыі. ААТ «Паставымэбля» бясплатна прывезла свае вырабы — камоду для захоўвання цацак, сталы і крэ­слы для сталовай, а таксама маленькія дзіцячыя крэселкі. У рамках навагодняй акцыі «Нашы дзеці» завод «Проміс» і прыватная кампанія Mirtecon з Мінска дапамаглі купіць два рэцыркулятары для абеззаражвання паветра, якія аказаліся вельмі дарэчы падчас эпідэміі каранавіруса. Іх устанавілі ў вучэбным класе і кабінеце ранняй комплекснай дапамогі дзецям ва ўзросце да 3-х гадоў. Акрамя таго, за сродкі фірмы Mirtecon адміністрацыя ўстановы набыла новую масажную кушэтку. Цяпер настаўнік-дэфектолаг Марына Андрэйчык робіць на ёй дзецям спецыяльны лагапедычны масаж, якому навучылася на нядаўніх курсах павышэння кваліфікацыі.

Марына Андрэйчык робіць лагапедычны масаж

Ва ўмовах эпідэміі

Што да пандэміі COVID-19, то яна не вельмі паўплывала на работу ўстановы. Цэнтр працягвае працаваць у ранейшым рэжыме, праўда, з невялікімі абмежаваннямі. Але вясной мінулага года, калі эпідэмія толькі пачыналася, і ў бацькоў, і ў педагогаў была цалкам апраўданая асцярога, звязаная з небяспечнай інфекцыяй.

— Ва ўсіх дзяцей, якія ў нас займаюцца, асноўны дыягназ абцяжараны яшчэ нейкімі праблемамі са здароўем, — расказвала Іна Краўчук. — У кагосьці гэта парок сэрца, у кагосьці — парушэнне апорна-рухальнага апарата ці нешта іншае. І ніхто не ведаў, як яны змогуць перанесці хваробу ў выпадку заражэння. Многія бацькі, асцерагаючыся гэтага, перасталі прыводзіць дзяцей на заняткі. Але цэнтр не спыніў сваю работу. Мы перайшлі на дыстанцыйную форму ўзаемадзеяння з бацькамі — з дапамогай месенджараў пачалі праводзіць для іх кансультацыі ў анлайн-рэжыме. Па-ранейшаму хадзілі да дзетак, якія з-за сваіх фізічных асаблівасцей навучаюцца дома.

Усе наведвальнікі ўстановы любяць рысаваць пяском

З гэтага вучэбнага года ўстанову наведваюць усе хлопчыкі і дзяўчынкі — як вучні спецкласа, так і тыя, каму неабходны карэкцыйна-педагагічныя заняткі. Для педагогаў і бацькоў дзейнічае строгі масачны рэжым. Усе мерапрыемствы, якія ладзяцца ў цэнтры, праходзяць без запрашэння гасцей, у тым ліку без мам і татаў. Каб тыя маглі іх убачыць, педагогі здымаюць відэа, робяць шмат фотаздымкаў і загружаюць у бацькоўскую групу ў інтэрнэце. Размяшчаюць фота- і відэа­справаздачы і на сайце ўстановы.

У вымушанай неабходнасці пераносу часткі работы ў анлайн-прастору ёсць і свае плюсы. З мінулай вясны педагогі цэнтра змаглі паўдзельнічаць ажно ў 8 адукацыйных анлайн-семінарах па розных тэмах. Запрашэнні на іх рэгулярна дасылаюць на электронную пошту ўстановы Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі, Інстытут інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка, абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Калі раней, каб стаць удзельнікам, трэба было афармляць камандзіроўку і дабірацца ў Мінск або Віцебск, то цяпер дастаткова ўключыць камп’ютар у рабочым кабінеце. Анлайн-семінары праходзяць у цікавай інтэрактыўнай форме, педагогі маюць магчымасць выступаць у чатах. Такім чынам яны не толькі асвяжаюць свае веды і атрымліваюць новыя, але і актыўна абменьваюцца думкамі і меркаваннямі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Мама 6 детей Алла Курилович из д. Бельки удостоена ордена Матери
В День Конституции юные поставчане получили свои первые паспорта
Ветеран труда Альдона Болт рассказала о своей жизни и работе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.