Что за компактная грузовая машина с ярко-оранжевым кузовом курсирует по улицам г. Поставы?

Общество

Замест кузава – кантэйнер

Многія пастаўчане ўжо запрыкмецілі кампактную грузавую машыну з белай кабінай і ярка-аранжавым кузавам, якая з лютага курсіруе па вуліцах райцэнтра. Так выглядае новая спецыялізаваная тэхніка УП ЖКГ — кантэйнерны смеццявоз.

У аўтапарку жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна — 8 смеццявозаў. Некаторыя спраўна служаць прадпрыемству ўжо каля 15 гадоў, ёсць і «навічкі». Напрыклад, летась парк папоўніўся аўтамабілем з задняй загрузкай, зараз ён абслугоўвае лынтупскую зону. Апошні набытак — грузавы смеццявоз са здымным кантэйнерам.

З новай тэхнікай упраўляецца вадзіцель Алег Васкрасенскі

— Мы набылі МАЗ, які ўжо быў у выкарыстанні, і пераабсталявалі яго на «Белкаммашаўта», — паведаміў намеснік дырэктара УП ЖКГ Сяргей Пляшкун. — Машына прызначана для збору і вывазу буйнагабарытных цвёрдых бытавых адходаў, можа выкарыстоўвацца для самазвальнай выгрузкі.

Да ўстаноўкі камунальнікі купілі 10 кантэйнераў. Умяшчальнасць кожнага — 8 м3. Дзве ёмістасці ўстанавілі па Ленінскай (каля будынка аддзялення ДАІ і БШ №5), па адной — па вуліцах Дубоўкі і Азёрнай. Таксама новенькі кантэйнер з’явіцца і каля новабудоўлі па вуліцы Зялёнай, 20 «А». Выкідваць у іх можна галлё, траву, мэблю. Нельга — пакеты з бытавым смеццем, шкло, пластык, паперу. Гэта абумоўлена тым, што змесціва кантэйнераў адразу адвозіцца на палігон, мінуючы пункт дасартыроўкі. З гэтай жа прычыны не падыхо­дзяць ёмістасці і для бытавой тэхнікі. Стары тэлевізар, халадзільнік, мікрахвалёўку і г.д. трэба здаваць у пункце прыёму другаснай сыравіны, які знахо­дзіцца па вуліцы Пушкіна, 44 «А». Гэта ў тэорыі. На практыцы, на жаль, назіраецца зусім іншая карціна. Фатаграфуючы адзін з новых кантэйнераў па Ленінскай, вывучыла яго змесціва: пакеты са звычайным смеццем, пластыкавыя бутэлькі, шалупінне ад бульбы, мёртвая курыца і попел. З дазволенага — толькі галлё і сухая трава. І гэта пры тым, што побач знаходзяцца кантэйнеры для бытавога смецця і другаснай сыравіны. Няўжо цяжка выкарыстоўваць іх па прызначэнні?!

Аранжавы кантэйнер прызначаны толькі для буйнагабарытных адходаў, галля і травы

Кантэйнеры будуць мець не толькі стацыянарную «прапіску»: хутка іх змогуць заказваць і жыхары прыватнага сектара для вывазу буйнагабарытнага смецця.

Кіруе новай тэхнікай вадзіцель Алег Васкрасенскі. У камунальніку ён працуе каля 15 гадоў, да гэтага ездзіў на трактары і самазвале.

— Устаноўка простая ў выкарыстанні, — сцвярджаў Алег Васкрасенскі. — Яна складаецца з кузава, рамы, партала, аўтрыгераў, замкоў, гідраўлічнай, пнеўматычнай і электрычнай сістэм. Пусты кузаў з дапамогай партала здымаецца з рамы і ўстанаўліваецца на роўную пляцоўку пад загрузку, на яго месца падчапляецца поўны. На замену кантэйнераў траціцца каля 10 хвілін.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сёння – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
День работников бытового обслуживания населения и ЖКХ. О работе коллектива УП ЖКХ Поставского района
Поставский райбыткомбинат занял 2-е место в районе среди предприятий и организаций сферы услуг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.