Куры от «Каритаса» поселились почти на 40 подворьях многодетных семей Поставщины

Общество

Куры ад «Карытаса» пасяліліся амаль на 40 падворках мнагадзетных сем’яў Пастаўшчыны.

У чацвер дваровая тэрыторыя аддзялення дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту ў г. Паставы ТЦСАН напамінала рынак: тут размясціўся мікрааўтобус з прычэпам, у якім у клетках сядзелі маладыя чырвоныя куры. Па іх па чарзе падыходзілі людзі. Бралі па 15 галоў і загружалі жывы тавар ва ўласныя машыны.

— У католікаў ёсць такое дабрачыннае таварыства «Карытас», — патлумачыла загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Таццяна Лемянкова. — Яно падтрымлівае пажылых, адзінокіх, малазабяспечаных. Руку дапамогі працягвае тым, хто мае ў ёй патрэбу. Сёлета прадстаўнікі «Карытаса» Віцебскай дыяцэзіі выйшлі на наш тэрытарыяльны цэнтр і прапанавалі падтрымаць мнагадзетныя сем’і — набыць для іх курэй. Для гэтага «Карытас» выдзеліў 9 тысяч рублёў. Акцыя праходзіць у межах праекта «Сацыяльна-эканамічныя меры ў перыяд Covid-19» для ўразлівых катэгорый грамадзян, якія трымаюць сваю гаспадарку.

У Паставы жыўнасць даставіла індывідуальны прадпрымальнік з Магілёўскай вобласці, якая зай­маецца развядзеннем хатняй птушкі. Раздавалі курэй як мнагадзетным вяскоўцам, так і гараджанам — тым, хто не любіць сядзець склаўшы рукі.

Таццяна Рабушка прыехала з Казлоўшчыны.

— Уласная гаспадарка — немалая падмога для нашай мнага­дзетнай сям’і, — гаварыла жанчына. — У Казлоўшчыне няпроста знайсці работу. Я некаторы час ездзіла ў Глыбокае. Цяпер спрабую знайсці што-небудзь у Варапаеве — усё ж бліжэй да дому. Дзеткі ходзяць у навадруцкую школу. Дзякуй «Карытасу» і сацыяльнай службе за клопат.

У Таццяны Мінчанковай з Жуперак чацвёра дзяцей. Жанчына пакуль не працуе. Выручае сям’ю падсобная гаспадарка. Па курэй прыехала разам з Галінай Ластоўскай з Рудкі.

— Жыць у вёсцы і не мець гаспадаркі — недаравальна. Трымаем карову, свіней. Дзякуючы дабрачыннай дапамозе амалодзім курэй, — гаварыла Галіна Ластоўская. — Муж працуе фельчарам на хуткай дапамозе ў Варапаеве, я — сацыяльны работнік. Выхоўваем траіх дзетак. Разам з намі жыве мая мама.

— Падсобная гаспадарка — гэта не толькі наяўнасць экалагічна чыстых прадуктаў на стале, але і магчымасць прывучыць да работы дачушак, — разважалі муж і жонка Маляўкі з Навінак.

Дарэчы, пакуль у іх адна памочніца — чацвёртакласніца Кіра. Анечцы ідзе трэці год, Вераніцы — восьмы месяц. Алег працуе ў рыбгасе «Навінкі», Юля знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзяцей.

Куры ў той дзень паехалі ў Дварчаны, Свіраны, Кураполле, Хацілы, Ярэва і іншыя населеныя пункты раёна.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Услуги социальной службы стали востребованнее в условиях пандемии COVID-19
Как прошёл районный субботник в Поставском районе? Предложения поставчан по благоустройству
Олег Дорофеев — директор Дуниловичского психоневрологического дома-интерната для престарелых и инвалидов



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.