Масленица. Как школьники Куропольской ЯСБШ проводили зиму?

Образование

Весела адзначылі Масленіцу

Вывучэнне народнай культуры  — першааснова ў выхаванні школьнікаў, бо далучэнне да нацыянальных традыцый духоўна ўзбагачае, развівае пачуццё патрыятызму, садзейнічае вывучэнню і захаванню спадчыны продкаў. І курапольская школа актыўна падтрымлівае гэту ідэю.

Масленіца — адно з самых цікавых, вясёлых і «смачных» народных свят у годзе. Па традыцыі яе адзначаюць 7 дзён, а ёсць звесткі, што даўней святкавалі нават 2 тыдні. Адзначаюць Масленіцу не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.

Навучэнцы нашай школы чакалі гэтага свята з нецярпеннем. І яно, лічу, удалося. Вясёлыя забавы, гульні, песні, шум і смех, спаборніцтвы паміж настаўнікамі і вучнямі, конкурсы… Адным словам, сумаваць не давялося нікому. А да чаго ж спадабалася ўсім частаванне смачнымі румянымі, як вясновае сонейка, блінамі! Пра іх паклапаціліся повары  нашай школы. З розным варэннем, з’едзеныя вялікай кампаніяй, бліны былі незвычайна смачнымі! Акрамя традыцыйнага масленічнага ласунку, была духмяная хатняя выпечка — сумесная творчасць дзяцей і бацькоў. Ну а кульмінацыяй свята стала спальванне чучала Зімы. Усе разам мы весела правялі зіму і сустрэлі доўгачаканую вясну.

Валянціна Падгайская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Курапольскай ЯСБШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.