Механизатор Поставского льнозавода Александр Алиновский — лауреата звания «Человек года Поставщины-2020»

2018-2020 год — Год малой радзімы

І дома, і на рабоце разам

Урачысты сход у раённым Доме культуры, на якім ушаноўвалі перадавікоў мінулага года, завяршыўся, і людзі сталі пакідаць глядзельную залу. У фае заўважыла пару: мужчына (у ім пазнала лаўрэата звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2020» Аляксандра Аліноўскага) падышоў да жанчыны і ўручыў ёй букет. Вочы абаіх свяціліся радасцю.

Аляксандр — механізатар Пастаўскага льнозавода. З ім часта даводзілася сустракацца на льняных палетках: вясной сеяў лён, у час цераблення працаваў на самаходнай церабілцы, затым рулоніў трасту. Пра старанне Аліноўскага неаднаразова чула станоўчыя водзывы дырэктара прадпрыемства Івана Машлякевіча.

— Гэты механізатар здольны спраўляцца з вялікім аб’ёмам работ, — расказваў дырэктар. — Летась ільном засеяў 674 гектары, выцерабіў яго амаль на 400-гектарнай плошчы, запрасаваў 337 тон ільнотрасты. На 338 гектарах восенню правёў зяблевае ворыва. Беражліва адносіцца да тэхнікі, пастаянна ўдасканальвае сваё прафесійнае майстэрства. Нядаўна падчас вучобы ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы дадаткова атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста цяжкіх трактароў і пагрузчыкаў (катэгорыі «B», «D», «F»).

— Тамара, мая жонка, — прадставіў жанчыну Аляксандр. — На такім мерапрыемстве разам мы бываем практычна кожны год.

— Я вельмі ганаруся Сашам, — уступае ў размову Тамара. — Прысуджэнне звання лаўрэата стала прыемным сюрпрызам. Ён яго заслужыў сваёй працавітасцю: з ранняй вясны да позняй восені ў полі ад світання да змяркання. Любіць тэхніку. У гэтыя дні завяршае рамонт сеялкі. Як толькі наступяць аптымальныя тэрміны сяўбы, распачне яе. Я — аператар паточнай лініі льнозавода. Працую пазменна. Сёлета прадпрыемству ўдалося нарыхтаваць неабходную для перапрацоўкі колькасць сыравіны. Яна нядрэннай якасці. Са мной працуюць вопытныя аператары Таццяна Базар, Таіса Борыс, Жанна Граблеўская, Данута Танана. Майстрам у нас Марына Асадуліна. Спраўляемся з абавязкамі: пільна сочым за патокам, сартуем, здымаем з лініі гатовае валакно.

Пастаўскі льнозавод перажывае не лепшыя часы. Кіраўніцтва раёна і вобласці зацікаўлена ў тым, каб захаваць прадпрыемства. Ёсць задумкі па абнаўленні абсталявання. Для забеспячэння стабільнай работы ў будучым плануецца пашыраць пасяўныя плошчы. Калектыў завода настроены на станоўчыя перамены і гатовы ўнесці свой пасільны ўклад у яго развіццё. Ведаючы такіх людзей, як Аліноўскія, можна з упэўненасцю сказаць, што ім пад сілу пераадолець любыя цяжкасці.

— Калі сям’я — надзейны тыл, тады і поспехаў дабівацца лягчэй, — запэўніў Аляксандр. — У нас з Тамарай агульныя інтарэ­сы. Нават дома часта абмяркоўваем вытворчыя справы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Мама 6 детей Алла Курилович из д. Бельки удостоена ордена Матери
В День Конституции юные поставчане получили свои первые паспорта
Ветеран труда Альдона Болт рассказала о своей жизни и работе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.