Павышае ўраджай «Раса»
Па полі перад Мулярамі імкліва рухаўся кампактны агрэгат. Нягледзячы на тое, што ноччу глебу не падмарозіла, ён не толькі не буксаваў, але і нават не пакідаў за сабой каляіны.
— Універсальная машына, — гаварыў механізатар Аляксандр Букатаў. — За кошт эластычных колаў на «Расе» можна працаваць у любое надвор’е, нават на пераўвільготненых участках. Апырсквальнік лёгкапраходны, не пашкоджвае расліны. Ён прызначаны ў асноўным для ўнясення мінеральных удабрэнняў, хімпраполкі пасеваў. У гэтыя дні на ім падсяваю травы.

— У «Камайскім-агра» ўтрымліваецца больш за 6 000 галоў буйной рагатай жывёлы, — расказваў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзіслаў Шаршнёў. — Каб мець надоі і прывагі, кароў і цялят трэба забяспечыць збалансаванымі кармамі. За апошнія гады на многіх лугах і пашах травастой стаў рэдкім, у ім адсутнічаюць прадукцыйныя віды траў. Таму тэрмінова трэба аднавіць страчаную расліннасць, узбагаціць яе бабова-злакавымі сумесямі. З гэтай мэтай і падсяваем лугі шматгадовымі травамі. Выкарыстоўваем у асноўным канюшыну, цімафееўку, іх сумесь, райграс аднагадовы.
Сёлетняй вясной перазалужэнне ў ААТ «Камайскі-агра» плануюць правесці на 2 000 гектараў. Аляксандр Букатаў за дзень падсявае амаль 50. Спорыцца работа і ва Уладзіміра Карыцькі, які працуе на новым універсальным трактары Massey Ferguson. У самы хуткі час у работу ўключацца і іншыя механізатары.
Анна Анішкевіч
Читайте также:
Машинно-тракторный парк Поставского молочного завода пополнился 15 тракторами
Молодая ветврач СП «Ляховщина-агро» Марина Мельникович: «Работать интересно, хоть и нелегко».