На открытии своей выставки мастер Ольга Гукова провела мастер-класс по созданию маляванки

Культура

Што такое маляванка? Як яе ствараюць?

Пра гэта даведаліся другакласнікі СШ №2 19 сакавіка на адкрыцці выставы супрацоўніцы Пастаўскага Дома рамёстваў, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці па маляванцы Вольгі Гукавай.

У «Старым млыне» Вольга Мікалаеўна працуе з 2000 года. Пачынала метадыстам па кераміцы. У 2008 годзе, пабываўшы на курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебскім абласным вучэбна-метадычным цэнтры па спецыяльнасці «Маляванка», стала больш глыбока займацца народным роспісам. З таго часу самастойна вывучае яго традыцыі, выкарыстоўваючы творчыя работы Язэпа Драздовіча. Стварае дываны, паўдываннікі, сурвэткі, абрусы, у цэнтры якіх размяшчае сілуэты пастаўскіх храмаў або віды роднага горада.

Майстар-клас ад Вольгі Гукавай

За 12 гадоў творчай працы жанчына, якая летась была прызнана найлепшым народным майстрам Віцебшчыны, стварыла некалькі дзясяткаў маляванак. Прыкладна 35 з іх зараз прадстаўлены ў «Старым млыне». Яшчэ 5 работ знахо­дзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску на выставе «Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах».

На адкрыцці выставы ў Паставах Вольга Гукава расказала школьнікам пра сябе і сваё захапленне рысаваннем. А вядучы мерапрыемства, работнік Дома рамёстваў Ян Рубанюк, дапоўніў яе аповед расказам пра саму маляванку: што гэта такое, калі і як яна ўзнікла, для чаго прызначаліся маляваныя дываны і інш. Таксама аўтар работ правяла для дзяцей майстар-клас па маляванцы, загадзя падрыхтаваўшы аснову паводле старажытнай маляванкі, якая знаходзіцца ў фондах раённага краязнаўчага музея. Кожны вучань змог расквеціць яе фарбамі, працуючы ў тэхніцы роспісу па тканіне. У канцы Вольга Мікалаеўна падарыла гатовую работу школьнікам, каб яна служыла ім абярэгам.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
В Доме ремесел «Стары млын» открылась выставка мастера по лозоплетению Марьяна Августиновича
Духовой оркестр Поставского колледжа — лауреат І степени областного видеоконкурса
Гатуем з «Традыцыяй». Посны пірог з грыбамі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.