Накануне 23 февраля в БШ №5 прошло спортивное мероприятие «Я в армию пошел бы, пусть меня научат»

Образование

Свята мужнасці і сілы

Спакон веку абарона Айчыны лічыцца ганаровым абавязкам мужчын, а іх сіла, мужнасць, спрыт і вытрымка выклікаюць захапленне. Гэта прапісная ісціна стала лейтматывам кожнага мерапрыемства, прымеркаванага да 23 лютага, якія прайшлі ва ўсіх навучальных установах раёна.

А ў мінулую суботу спартзала БШ №5 аб’яднала прадстаўнікоў гімназіі, гарадскіх школ і сілавых структур раёна на традыцыйным мерапрыемстве БРСМ «Я ў армію пайшоў бы, няхай мяне навучаць». Наколькі яны падрыхтаваныя да службы ў арміі, прысутным удала дэманстравалі каманды гімназіі, першай, другой, трэцяй і чацвёртай сярэдніх школ райцэнтра.

Перамозе ў спаборніцтвах радуецца каманда СШ №4

Спаборніцтвы складаліся з 6 этапаў: прывітання каманд, спартыўнай размінкі, эстафет «Юны пагранічнік», «Юны пажарны», «Трывога» і «Сілавая падрыхтоўка салдат». Якіх толькі выпрабаванняў не было! Юнакі куляліся на матах, скакалі праз скакалкі, падцягваліся, адціскаліся, рабілі жым гіры… У ход былі пушчаны не толькі спартыўны інвентар і абсталяванне, але і абмундзіраванне і прылады пагранічнікаў, пажарных і міліцыянераў. ­Удзельнікі рыхтавалі магазін да аўтамата, бегалі ў процівагазах, шлемах, бронекамізэльках і амуніцыі ратаўнікоў.

За азартным супрацьстаяннем удзельнікаў сачыла журы. У яго склад увайшлі прадстаўнікі райкама БРСМ, пагранкамендатуры «Паставы», АУС райвыканкама і РАНС Кацярына Малевіч, Андрэй Жынеўскі, Дзмітрый Юргялевіч і Павел Шкорнік. Яны прысудзілі перамогу камандзе СШ №4. На другім месцы СШ №2, на трэцім — СШ №3. У асабістым першынстве па ваенна-прыкладных відах спорту лідарамі сталі Дзмітрый Дзергач (жым гіры), Мікіта Ясюковіч (пад’ём сілай), Ілья Літвін (комплексна-сілавое практыкаванне), Максім Чарапкоўскі (адцісканне ва ўпоры на брусах) і Ілья Сіманька (падцягванне на перакла­дзіне). Ну а зарад бадзёрасці і пазітыву атымалі ўсе.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Ремонт в СШ №1 г.Поставы выходит на финишную прямую. Что изменилось в школе?
21 февраля — День родного языка. Учительница с 32-летним стажем Нина Субоч из Поставской гимназии
Работники РДК провели интерактивную игру по безопасности для учащихся младших классов СШ №4



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.