Олег Дорофеев — директор Дуниловичского психоневрологического дома-интерната для престарелых и инвалидов

Общество

Дарафееў Алег Віктаравіч – дырэктар Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Нарадзіўся 26 лістапада 1966 года ў Варапаеве. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медінстытут, прайшоў службу ва Узброеных Сілах. Затым працаваў урачом-рэнтгенолагам Магілёўскай абласной бальніцы. У 1992 годзе пераехаў на радзіму і ўладкаваўся ўрачом-рэнтгенолагам Варапаеўскай раённай бальніцы. З 1995 па 2003 год працаваў намеснікам галоўнага ўрача гэтай медустановы, потым загадваў паліклінікай Варапаеўскай  райбальніцы, быў урачом агульнай практыкі. З 2012 па 2020 год — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Пастаўскай ЦРБ. У 2020-м заняў пасаду намесніка дырэктара Дунілавіцкага дома-інтэрната.

22 сакавіка бягучага года загадам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам Алег Дарафееў назначаны дырэктарам гэтай установы.

Радуе, што ў доме-інтэрнаце створаны выдатныя ўмовы не толькі для пражывання пастаяльцаў, але і для вядзення рэабілітацыйнага, адукацыйнага пра­цэсаў, медыцынскага абслугоўвання, — дзяліўся ўражаннямі і планамі Алег Дарафееў. — Новы сучасны корпус узведзены менш чым 10 гадоў назад. Нашы падапечныя акружаныя цяплом і ўвагай персаналу. Важны кампанент рэабілітацыі — працатэрапія, яна тут на другім месцы пасля медыцынскай тэрапіі. Многія з пражываючых не валодаюць элементарнымі навыкамі самаабслугоўвання. І работнікі дома-інтэрната сваім цярпеннем, любоўю вучаць іх усяму. Пад кіраўніцтвам інструктараў праводзяцца заняткі ў гуртках па інтарэсах. Куратары дзеляцца сваім вопытам, вучаць працаваць з тым ці іншым матэрыялам, вышываць, вязаць, шыць, сталярнай справе. Гэта не толькі цікава, але і карысна для падапечных.

Плануем развіваць падсобную гаспадарку, каб зарабляць дадатковыя грошы. Прадоўжым работу па стварэнні ўмоў для лячэбна-працоўнай дзейнасці ў майстэрні, улічваючы індывідуальныя асаблівасці кожнага. Установай заключаны дагавор з заводам «Беліт», згодна з якім нашы пастаяльцы займаюцца апрацоўкай другаснай сыравіны. Прайшоўшы курс працатэрапіі і набыўшы неабходныя навыкі па самаабслугоўванні, некаторыя прэтэндуюць на аднаўленне дзеяздольнасці.



Читайте также:
Актуальное интервью для тех, кто долго ищет работу и никак не может трудоустроиться
Услуги социальной службы стали востребованнее в условиях пандемии COVID-19
Как прошёл районный субботник в Поставском районе? Предложения поставчан по благоустройству



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.