Посмотрите, какие портреты рисует 15-летний Илья Хохлун из Воропаева

Культура

Мясцовы Шагал

У пачатку лютага ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы адкрылася выстава работ партрэтнай графікі Portrait now Ільі Хахлуна.

Ілья вучыцца ў 9 класе Варапаеўскай СШ. Першы партрэт намаляваў два гады таму. Вынік хлопчыка парадаваў, і ён вырашыў развівацца ў гэтым напрамку. Пачаў наведваць Пастаўскую школу мастацтваў імя А. Ромера, дзе атрымаў неабходныя веды па тэхніцы малявання, даведаўся асноўныя правілы і прыёмы партрэтнага жанру. Талент, як лічыць сам, яму перадаўся ад маці (яна таксама добра малюе).

Большасць партрэтных герояў школьнік бярэ з любімых кінафільмаў, а таксама з кніг, якія ахвотна чытае. Ілья параўноўвае ілюстрацыі да сюжэта з уласнымі ўяўленнямі і такім чынам стварае свой аўтарскі стыль. Як толькі з’яўляецца вольная хвіліна, юнак бярэцца за аловак (дарэчы, у рабоце выкарыстоўвае толькі просты аловак).

У скарбонцы мастака-аматара не толькі партрэты, але і разнастайныя краявіды. А зараз спрабуе сябе ў мастацкай анатоміі. Усе работы вучня глыбокія, перадаюць яго ўнутраны стан. Ілья марыць самаўдасканальвацца ў маляванні, аднак атрымліваць спецыяльную мастацкую адукацыю не збіраецца. Графіка застанецца для яго хобі.

Выстава партрэтнай графікі выклікала цікавасць у наведвальнікаў. Усе ахвотныя змогуць яе ўбачыць на працягу сакавіка.

Святлана Шафаровіч. Фота аўтара



Читайте также:
В Минске открылась выставка художницы Людмилы Курилович «Святочны букет для жанчыны»
Тадеуш Стружецкий: «Человек, как и дерево, силен своими корнями»
Дуниловичский сельский Дом культуры — лучший в Витебской области



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.