Поставские школьники получили 5 дипломов на областном этапе научных исследовательских краеведческих работ учащихся

Образование

5 дыпломаў атрымалі пастаўскія школьнікі на абласным этапе навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

Навукова-даследчая работа — адзін з асноўных напрамкаў краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі раёна. Школьнікі ўсебакова вывучаюць свой край, яго гісторыю, культурныя традыцыі, грамадскае жыццё. Краязнаўчыя даследаванні прадстаўляюцца на раённых, абласных і рэспубліканскіх канферэнцыях і конкурсах. Так, з лістапада 2020 года па сакавік 2021-га праходзіў конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ. Яго ўдзельнікамі былі як асобныя навучэнцы, так і цэлыя даследчыя групы ўстаноў адукацыі.

На раённы этап конкурсу было пададзена 13 работ у трох намінацыях: «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына» і «Геаграфічнае краязнаўства». Гісторыю Пастаўшчыны, яе культурныя і прыродныя каштоўнасці шырока прадставілі даследчыя праекты «Архітэктурны стыль Пастаўшчыны. Які ён?», «Маляванка. Ад вытокаў да сучаснасці», «Народная песня і яе развіццё», «Падарожжа ў гісторыю праса», «Тапонімы малой радзімы», «Акупацыйны рэжым на Пастаўшчыне», «Гідраэнергетычны патэнцыял Пастаўскага раёна і яго выкарыстанне», «Вадзяныя млыны на тэрыторыі Пастаўскага раёна», «Уплыў глабальнага пацяплення на змяненне клімату, расліннасці і жывёльнага свету Пастаўскага раёна».

8 работ юных даследчыкаў з нашага раёна ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурсу. Па яго выніках 1-е месца ў намінацыях «Гісторыя роднага краю» і «Геаграфічнае края­знаўства» прысуджана навучэнцам гімназіі Кацярыне Семенас і Івану Апанасевічу (педагог — Ігар Пракаповіч). 2-е месца ў намінацыі «Культурная спадчына» заняла Анастасія Койра з БШ №5 (педагог — Марына Цітовіч), у намінацыі «Геаграфічнае краязнаўства» — Арцём Ляўко з СШ №1 (педагогі — Ірына Козіч і Вікторыя Рубан). 3-е месца ў намінацыі «Культурная спадчына» ў Караліны Падольскай з СШ №4 (педагог — Алена Падольская). Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Практычная значнасць даследчых работ заключаецца ў тым, што вынікі праведзенага даследавання можна выкарыстоўваць на ўроках сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, а таксама на занятках аб’яднанняў па інтарэсах краязнаўчага напрамку. Матэрыял можа быць выкарыстаны і пры падрыхтоўцы экскурсій або паходаў па Пастаўскім раёне.

Марына Мышко, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце раённага цэнтра дзяцей і моладзі



Читайте также:
Работники РДК провели интерактивную игру по безопасности для учащихся младших классов СШ №4
Накануне 23 февраля в БШ №5 прошло спортивное мероприятие «Я в армию пошел бы, пусть меня научат»
В районной олимпиаде по учебным предметам приняли участие 327 детей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.