Поставский молочный завод начал выпускать сыры новой торговой марки «СССЫР»

Главное Общество

«Саюзны» і «Народны»

Нядаўна ў аблвыканкаме ўшаноўвалі лаўрэатаў пяці прафесійных конкурсаў па выніках работы за мінулы год. Уладальнікам прэміі за дасягненні ў галіне якасці стаў і Пастаўскі малочны завод. Цырымонія ўзнагароджання вытворцаў, якія дабіліся найбольш значных поспехаў у прыярытэтным кірунку сваёй дзейнасці, прайшла з удзелам старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва. Заводу як пераможцу конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» уручаны дыплом за стабільную якасць, а таксама дадзена права размяшчаць свой лагатып на ўпакоўцы ўласнай прадукцыі, дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Канстанцін Гайлеўскі атрымлівае ўзнагароду ад старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва

Сыры новай гандлёвай маркі «СССЫР» папоўнілі асартыментную лінейку прадукцыі ААТ «Пастаўскі малочны завод»

Усю тэхналагічную дакументацыю для выпуску навінак падрыхтаваў аддзел галоўнага тэхнолага завода. Пробную партыю прадукцыі ўжо зварылі. Да пачатку красавіка сыры саспеюць і з’явяцца на прылаўках фірменных магазінаў прадпрыемства.

— Мы выпускаем больш за 20 відаў сыроў, — расказваў першы намеснік дырэктара малочнага завода Георгій Касцень. — Яны займаюць 73% ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Кожны адрозніваецца тэхналогіяй прыгатавання і мае ўнікальны смак. Усе сыры ўтрымліваюць бялок, кальцый, фосфар, іншыя мікраэлементы, вітаміны. Элітнымі лічацца «Пармезан дэЛюкс», VILNO, «МааздамдэЛюкс». Па якасці не ўступаюць ім «Галандскі-прэміум», «Пашэхонскі», Cheddar Red, «Сметанковы».


Пастаўскія сыраробы адны з першых устанавілі сыраробную лінію чэшскай фірмы VPS. На ўдала падабраным абсталяванні выпускаюць як пластавыя, так і насыпныя сыры.


Цяпер спецыялісты з Чэхіі вя­дуць мадэрнізацыю лініі з мэтай расшырэння выпуску сыроў насыпам у фармаце «еўраблок» наступных найменняў: «Расійскі», «Беларускае золата», «Мармуровы», «Народны», «Саюзны» і іншых, а таксама сыроў штучнай нарэзкі і ўпакоўкі, што ў выніку дасць прадпрыемству дадатковы прыбытак. Раней такім чынам выпускалі і ўпакоўвалі толькі пластавыя «Галандскі», «Пашэхонскі», «Пармезан» і «Сметанковы».

Георгій Касцень са спецыялістамі чэшскай фірмы VPS падчас мантажу лініі па выпуску сыроў насыпам

— Работы па мадэрнізацыі прытармазіла пандэмія, — гаварыў Георгій Касцень. — Абсталяванне нам даставілі ў канцы студзеня, а спецыялісты па яго мантажы змаглі прыехаць толькі ў сярэдзіне сакавіка. Працуюць аператыўна. У хуткім часе іх зменяць наладчыкі, затым — праграмісты. Разлічваем, што ў другой-трэцяй дэкадзе красавіка лінія запрацуе і мы прыступім да выпуску сыроў насыпам.

Пачата мадэрнізацыя пастэ­рызацыйна-ахаладжальнай устаноўкі. Праведзены тэндар, зроблена перадаплата на закупку сепаратара-бактафугі і гамагенізатара, што дазволіць павялі­чыць вытворчасць натуральнай малочнай прадукцыі. Так паступова на заводзе падыходзяць да рэалізацыі плана па выпуску тварагу. Інвестыцыйны праект сур’ёзны, спецыялісты завода разглядаюць розныя варыянты абсталявання для яго набыцця. З гэтай мэтай ужо пабывалі ў сваіх калег у Горках, Лунінцы, Жлобіне. Аб’явілі тэндар на закупку.

— Асноўныя спажыўцы сыру — расіяне, — працягваў Георгій Касцень. — У іх паэтапна ўво­дзіцца абавязковая маркіроўка тавараў ідэнтыфікацыйнымі этыкеткамі з QR-кодам. Па іх пакупнік на спецыяльным мабільным дадатку можа вызначыць, на якім прадпрыемстве тая ці іншая прадукцыя выпушчана, які тэрмін яе рэалізацыі, зразумець, што яна не фальсіфікаваная. Згодна з тэндарам, вызначыліся з абсталяваннем, зрабілі перадаплату, і ў першай палове мая пройдзе яго пусканаладка.


Пастаўскі малочны завод, згодна з пастановай №90 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, увайшоў у пералік 15 градаўтваральных акцыянерных таварыстваў Віцебскай вобласці.


Георгія Касцяня рэдка можна застаць у кабінеце: то кантралюе вытворчасць выпускаемай прадукцыі, ход мантажу новага абсталявання, то выязджае ў камандзіроўкі, падчас якіх вывучае перадавы вопыт прамысловых тэхналогій, навінкі ў вытворчасці, каб у перспектыве прымяніць іх у сябе. Як удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу адразу пасля вяртання сустракаўся з членамі свайго калектыву. Яго запрашалі і ў іншыя арганізацыі, у якіх дзяліўся ўражаннямі ад ­удзелу ў маштабным форуме.

— Можна будаваць планы, ста­віць задачы, але калі не будзе згуртаванасці і адзінства, усё застанецца на словах, — рэзюмаваў Георгій Пятровіч. — Гэта датычыць як асобна ўзятага калектыву, так і краіны ў цэлым. Мяркую па рабоце нашага завода. Працуем стабільна. Перш чым прыняць рашэнне, усё дасканала пралічваем. Вялікую ўвагу надаём якасці прадукцыі. Прадаўжаем працаваць над паляпшэннем смакавых якасцей, а таксама распрацоўваем зручную для гандлю і пакупнікоў упакоўку, уключаючы «еўраблок». Рады, што на заводзе падабраліся спецыялісты-аднадумцы. І ўсе мы працуем на агульны вынік.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара і з газеты «Витебские вести»



Читайте также:
Поставский молочный завод принял участие в международной выставке «Белагро-2020»
Продукция поставских хлебопеков стала призерами конкурса-смотра «Смаката-2020»
Работники молочного завода встречают свой профессиональный праздник в новых реалиях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.