Районная круглогодичная спартакиада: определили метких стрелков и лучших футболистов

Спорт

З вінтоўкі стралялі, мяч па зале ганялі

Адбыўся чарговы этап раённай круглагадовай спартакіяды. У сакавіку каманды сельсаветаў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, вызначалі трапных стралкоў, а прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, воінскіх часцей і індывідуальных прадпрымальнікаў райцэнтра — найлепшых футбалістаў.

Сёлета ўпершыню для вясковых удзельнікаў спартакіяды спаборніцтвы па міні-футболе замененыя на стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі. Новаўвядзенне выклікана тым, што апошнім часам ім было цяжка сфарміраваць паўнавартасную футбольную каманду з 10 ігракоў. А колькасць удзельнікаў стральбы павінна быць значна меншая — усяго 2 чалавекі. Як і чакалася, спаборніцтвы прайшлі з аншлагам: пазмагацца ў трапнасці захацелі прадстаўнікі ўсіх сельсаветаў. Удача была на баку курапольцаў, якія і занялі 1-е месца. Толькі на адно ачко ад іх адсталі юнчане, трэція — валкоўцы. У падарунак пераможцы атрымалі турыстычную палатку, набытую за сродкі ДТСААФ. А найлепшы стралок у індывідуальным заліку — Васілій Турчыновіч з Валкоўскага сельсавета, які набраў 41 ачко з 50-ці магчымых — заахвочаны абанементам у басейн.

Спаборніцтвы па міні-футболе аб’ядналі ўсяго 6 каманд. Хуткасць, дакладнасць удараў і тэхніку падчас папулярнай гульні дэманстравалі індывідуальныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі РАНС, Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, УП ЖКГ і 2 каманды вайскоўцаў — пагранічнікі і ваеннаслужачыя радыётэхнічных войск спецыяльнага прызначэння. Пераможцай турніру стала каманда індывідуальных прадпрымальнікаў. Яна ўзнагароджана прызамі ад аддзела спорту і турызму райвыканкама. На 2-м месцы каманда пагранкамендатуры «Паставы», на трэцім — РАНС.

Наступны этап спартакіяды — плаванне. Спаборніцтвы па ім адбудуцца 10 красавіка. Усяго ў праграму спартакіяды ўключана 7 відаў спорту: лыжная эстафета, міні-футбол (кулявая стральба), плаванне, лёгкаатлетычны крос, валейбол, настольны тэніс і більярд.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Команда «Поставы» заняла 4-е место в республиканском соревновании по футболу «Кожаный мяч»
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—»Взлёт» (Орша) – 0:3
Александр Мурзо и Андрей Павлов стали призерами шахматного темпо-турнира



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.