Сбор первоцветов в марте-апреле может привести к их полному исчезновению

Экология

Дайце шанс першацветам!

Сышоў снег, і з праталін да ласкавых сонечных промняў вось-вось пацягнуцца першацветы. Сярод гэтых вытанчаных кветак шмат рэдкіх відаў, якія імкліва знікаюць і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Таму не спяшайцеся збіраць іх у букеты, а навучыцеся любавацца пяшчотнай прыгажосцю ў лесе — асяроддзі іх росту. Так мы зможам захаваць іх для наступных пакаленняў.

Эколагі падкрэсліваюць, што першацветы вельмі ўразлівыя расліны. Асноўныя працэсы, якія забяспечваюць іх выжыванне, працякаюць пад зямлёй: у каранях, клубнях і цыбулінах. Вясеннія «першынцы» квітнеюць усяго некалькі тыдняў, і за гэты невялікі прамежак часу ім трэба назапасіць пажыўныя рэчывы, неабходныя для наступнага года, паспявання і рассейвання насення. Зрываючы кветкі, мы пазбаўляем расліну шансаў выжыць: яна слабее і можа загінуць. А штогадовы масавы збор першацветаў у сакавіку-красавіку можа стаць прычынай іх поўнага знікнення. Пад такой пагрозай ужо знаходзяцца чырвонакніжнікі чарамша, фіялка багністая, сон-трава, медуніца, чубатка, гусіная цыбуля і іншыя. Іх збор катэгарычна забаронены.

Незаконны гандаль аб’ектамі дзікай флоры і фаўны займае 3-е па даходнасці месца ў свеце пасля гандлю наркотыкамі і зброяй.

— У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона «Аб раслінным свеце», нельга самавольна зрываць і перасаджваць дзікарослыя расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, з асяроддзя іх росту, а таксама гандляваць імі, — інфармуе галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гатоўчык. — За парушэнне заканадаўства прадугледжаны штраф ад 20 да 30 базавых велічынь. Для індывідуальнага прадпрымальніка яго памер складае ад 20 да 150 БВ, а для юрасобы — ад 35 да 500 БВ.

Памятайце: збіраючы першацветы, мы іх губім, а набываючы — заахвочваем браканьераў. Беражыце прыроду!

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Одним из основных направлений работы в школах Поставского района является туристско-краеведческая деятельность
Девиз Всемирного дня защиты прав потребителей в 2021-м году — «Борьба с загрязнением пластиковыми материалами»
Стали известны имена победителей 1-го этапа республиканского конкурса рисунков на экологическую тематику



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.