Скоро в поле. Готовы ли к посевной хлеборобы Поставского района?

Важное Сельское хозяйство

Хлебаробы! Да вясны гатовы?

На гэта і іншыя пытанні наконт падрыхтоўкі да веснавых палявых работ адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Андрэева.

— Таццяна Цярэнцьеўна, ахарактарызуйце ў цэлым гатоўнасць гаспадарак да вясны.

— Хлебаробаў некаторых гаспадарак вясна можа застаць знянацку. Аб’ём работ давядзецца выконваць вялікі, а гатоўнасць далёка не стопрацэнтная. План яравой сяўбы па раёне — 18 983 гектары. У іх ліку зерневыя і зернебабовыя зоймуць 5 467 га, рапс — 2 496, лён — 2 550, кукуруза — 5 300 гектараў. Структура пасяўных плошчаў сфарміравана ў адпаведнасці са спецыялізацыяй сельскагаспадарчай вытворчасці рэгіёна і рашэннем аблвыканкама «Аб мерах па правядзенні веснавых палявых работ у сельгасарганізацыях вобласці». Для забеспячэння жывёлы кармамі, багатымі бялком, у структуру вырошчваемых зернефуражных культур уведзена большая колькасць зернебабовых (пастаўлена задача расшырыць плошчы пад іх да 2 700 гектараў). А іх насення ёсць пакуль толькі на палову плошчаў.

— А як з насеннем іншых культур?

— Насеннем зерневых і зернебабовых забяспечаны на 100%, і яно не ніжэйшае за другую рэпрадукцыю. У хуткім часе ў раён паступіць яшчэ 157 тон элітных сартоў. Пастаўскім малочным заводам з віцебскага алейна-экстрацыйнага завода, згодна з заяўкай, дастаўлена 85 тон насення кукурузы і 5 тон яравога рапсу. Насенне кукурузы за ўласныя сродкі набылі «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-агра» і «Ляхаўшчына-агра». Льнозавод таксама забяспечаны насеннем ільну, а для сортаабнаўлення плануе закупіць матачную эліту льну-даўгунцу.

— Пасяўная пакуль не пачалася, а на некаторых палях тэхніка ўжо працуе.

— Каб мець дастаткова кармоў, трэба ў першую чаргу павы­шаць прадукцыйнасць кармавых культур, у прыватнасці шматгадовых траў, удасканальваць іх структуру за кошт люцэрны, канюшыны ў чыстым выглядзе і сумесях. Большасць гаспадарак вядуць падсеў траў. У цэлым па раёне гэту работу трэба правесці на 4 800 гектарах, перазалужэнне — на 4 200. Кіраўніцтву ААТ «Янавіца-агра» і СП «Дунілавічы-агра» трэба набыць насенне шматгадовых траў, якога пакуль недастаткова.

— Таццяна Цярэнцьеўна, якая забяспеча­насць удабрэннямі?

— Аб’ёмы іх набыцця, накаплення і ўнясення зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №787 ад 30 снежня мінулага года. Мінеральных трэба мець 11 340 тон, у тым ліку азотных — 4 210, фосфарных — 2 660, калійных — 4 470. Забяспечанасць на 18 сакавіка складае адпаведна па відах 21, 34,5 і 18%. Азотнымі поўнасцю забяспечыла сябе толькі ААТ «Хацілы-агра», дастаткова іх для падкормкі азімых культур у «Камайскім-агра». За крэдытныя сродкі будзе закуплена 350 тон азотных удабрэнняў для падкормкі азімых культур. «Сцяг Перамогі-агра» і «Дунілавічы-агра» не маюць магчымасці крэдытавацца, а значыць ёсць пагроза, што яны застануцца без удабрэнняў. Уся надзея на дапамогу малочнага завода як галаўнога прадпрыемства аграаб’яднання.

420 тыс. руб. будуць выдзелены з абласнога бюджэту на набыццё комплексных мінеральных удабрэнняў пад лён. Пад яравую сяўбу неабходна вывезці і ўнесці 310 тыс. тон арганікі, вывезена 266,8 тыс. тон (план выкананы на 86%).

У атрыманні высокіх ура­джаяў немалаважную ролю адыгрываюць хімічная апрацоўка пасеваў, пратручванне насення перад сяўбой. Забяспечанасць пратручвальнікамі зерневых складае 59%, ільнасемя — 33. Гербіцыдаў пад азімыя зерневыя ёсць 46%, яравыя — 42, ільну-даўгунцу — 14.

— А якая гатоўнасць машынна-трактарнага парка?

— У гаспадарках раёна налічваюцца 374 трактары, у тым ліку 65 энерганасычаных, 110 плугоў, 80 культыватараў, 38 камбінаваных пасяўных агрэгатаў, 79 машын для ўнясення мінеральных удабрэнняў і арганікі, 28 апырсквальнікаў. З раённага бюджэту выдзелена 200 тыс. руб. на рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Аднак гатовы да работы толькі 86% трактароў і 84% прычапных машын і агрэгатаў. Асабліва нізкімі тэмпамі падрыхтоўка тэхнікі вядзецца ў ААТ «Янавіца-агра», «Сцяг Перамогі-агра», СП «Ляхаўшчына-агра».

— Напэўна, існуе і праблема механізатарскіх кадраў?

— Каб тэхніка прадукцыйна працавала, нам патрэбны 322 механізатары (ёсць 306), для работы на энерганасычаных трактарах у дзве змены неабходна 57 чалавек. Праблема вырашыцца дзякуючы дапамозе прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый: плануецца, што 44 чалавекі часова папоўняць механізатарскую сям’ю.

Летась 26 сакавіка ў раёне ўжо былі засеяны першыя гектары. Спрагназаваць, якой будзе вясна сёлета, цяжка. Але кіраўніцтву гаспадарак трэба прыняць тэрміновыя меры да завяршэння падрыхтоўчых работ да пасяўной кампаніі.

Гутарыла Анна Анішкевіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Читайте также:
В ОАО «Новоселки-Лучай» подвели итоги работы за прошлый год и наметили планы на будущее
Учащиеся 3-го курса Поставского госколледжа помогут хлеборобам на сельхозработах
В Витебской областной филармонии чествовали животноводов области



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.