Стали известны имена победителей 1-го этапа республиканского конкурса рисунков на экологическую тематику

Важное Природа

Прыгожа і канцэптуальна

Першы этап рэспубліканскага конкурсу на найлепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэму завяршыўся. Па яго выніках раённы арганізацыйны камітэт адабраў 5 работ і накіраваў іх на наступны, абласны, этап.

На планеце Зямля ўсё ўзаема­звязана і ўзаемазалежна. Людзі ж, парушаючы гармонію зла­джанага механізму, маленькай часцінкай якога з’яўляюцца самі, рызыкуюць справакаваць экалагічную катастрофу. Таму так важна выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды з дзяцінства. Гэтай мэце і закліканы спрыяць штогадовы творчы конкурс Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго арганізатары прапануюць дзецям ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў праз мастацтва раскрыць тэму беражлівых адносін да навакольнага свету і яго аховы, захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

— Сёлета на Пастаўшчыне конкурс экалагічных малюнкаў праводзіўся сярод дзяцей ад 6 да 10 гадоў, — паведаміў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Мікалай Лысёнак. — ­Стаць яго ўдзельнікам маглі навучэнцы агульнаадукацыйных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі. Прымаліся работы, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю. А пры іх ацэнцы ўлічваліся паўната раскрыцця тэмы, выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Пераможца конкурсу Злата Турла са сваёй работай

На думку арганізацыйнага камітэта, гэтым крытэрыям найбольш адпавядала работа навучэнкі СШ №1 Златы Турлы. Малюнак дзяўчынкі «зачапіў» журы філасофскім зместам, сэнс якога зводзіцца да таго, што без вады на Зямлі не можа быць жыцця. Як высветлілася, Злата — натура творчая: наведвае ДШМ імя А. Тызенгаўза, дзе вучыцца граць на цымбалах, удзельнічае ва ўсіх творчых конкурсах, якія ладзяцца ў агульнаадукацыйнай установе. Нядаўна даведаліся, што яшчэ адзін яе малюнак перамог у раённым этапе конкурсу на пажарную тэматыку. Такі поспех вучаніцы вельмі радуе настаўнікаў.

— На ўроках па прадмеце «Чалавек і свет» мы праходзілі тэму балот. Даведаліся, што іх нельга перасушваць, бо там жывуць рэдкія расліны і жывёлы, якія могуць ад гэтага пацярпець альбо загінуць, — расказвала пра ідэю свайго малюнка Злата Турла. — Мая работа нагадвае пра тое, што прыроду неабходна берагчы, каб з маляўнічага кутка яна не ператварылася ў пустыню.

2-е месца ў конкурсе малюнкаў на экалагічную тэму аргкамітэт прысудзіў работам Ксеніі Цымбалюк (ДШМ імя А. Ромера) і Дар’і Валуевіч (Лынтупская ЯССШ). 3-е месца падзялілі паміж сабой навучэнкі Навасёлкаўскай СШ Кацярына Лешчык і Лынтупскай ЯССШ Віялета Свірбутовіч.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
20 февраля в Поставах прошла межрайонная выставка охотничьих собак
Одним из основных направлений работы в школах Поставского района является туристско-краеведческая деятельность
Девиз Всемирного дня защиты прав потребителей в 2021-м году — «Борьба с загрязнением пластиковыми материалами»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.