Тимофей Иванов представит Витебскую область на первенстве Беларуси по боксу

Спорт

Золата вобласці

Завяршылася першынство Віцебскай вобласці па боксе сярод юніёраў і юніёрак 2005—2006 гадоў нараджэння, якое праходзіла з 3 па 5 сакавіка ў Віцебску. Паставы прадстаўляў вучань 9 класа СШ №2 Цімафей Іваноў. Боксам хлопец займаецца 3 гады на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу, мае першы разрад. З’яўляецца неаднаразовым прызёрам вобласці і рэспублікі.

Пастаянныя трэніроўкі, праца над тэхнікай удараў, выкананне задач трэнерскага складу дадавалі юнаму спартсмену ўпэўненасці ў перамозе на першынстве вобласці. Ды і парады яго старэйшага брата, Матфея, які з’яўляецца двухкратным пераможцам вобласці, вельмі спатрэбіліся Цімафею.

У першым баі яго сапернікам быў Данііл Баннікаў з Лепеля. З-за яўнай перавагі пастаўчаніна і адмовы секундантаў ад бою ўжо ў першым раўндзе ім была атрымана перамога. У фінале Цімафей памераўся сіламі з Паўлам Быкавым з Полацка. Напружаны бой доўжыўся тры раўнды. Усе суддзі аднагалосна аддалі перамогу Цімафею. У гэтым месяцы спартсмен будзе абараняць гонар вобласці на першынстве Беларусі. Пажадаем земляку перамогі!

Фаіна Касаткіна
Фота Валянціна Іванова



Читайте также:
Юная поставчанка Ева Иванова стала чемпионкой Витебской области по шахматам
Павел Синица из Новоселок стал серебряным призером областных соревнований по биатлону
Юные поставские футболисты вернулись с областного этапа «Кожаного мяча» с победой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.