Учащиеся 3-го курса Поставского госколледжа помогут хлеборобам на сельхозработах

Сельское хозяйство

Дапамогуць юныя аграрыі

Не за гарамі той час, калі веснавыя палявыя работы набяруць размах. Каб правесці іх у сціслыя тэрміны, вяскоўцам, магчыма, давядзецца працаваць у дзве змены. Для гэтага неабходныя механізатарскія кадры. Іх у гаспадарках раёна недастаткова.

Згодна з распараджэннем райвыканкама ад 2 сакавіка бягучага года, дапамогу на сельгасработах хлебаробам акажуць навучэнцы трэцяга курса Пастаўскага дзяржкаледжа. Яны атрымліваюць спецыяльнасці трактарыста-машыніста, слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і механізмаў, вадзіцеля катэгорыі «С». Восенню ім былі выдадзены часовыя пасведчанні трактарыстаў-машыністаў катэгорыі «А». Хлопцы праходзілі практыку ў гаспадарках раёна. У хуткім часе ім выдадуць часовыя пасведчанні трактарыстаў-машыністаў катэгорыі «В».

— Юных аграрыяў на практыку размяркоўваем па заяўках гаспадарак, — расказваў намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце каледжа Сяргей Катовіч. — Іх чакаюць у ААТ «Ярэва-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-агра», ільнозаводзе, на сельгаспрадпрыемствах «Ляхаўшчына-агра» і «Дунілавічы-агра». Практыканты будуць рыхтаваць глебу да сяўбы, дастаўляць у поле насенны матэрыял, аказваць дапамогу ў рамонце тэхнікі і агрэгатаў, пераймаць вопыт ад сваіх настаўнікаў. Вытворчая практыка — добрая магчымасць прымяніць атрыманыя веды на практыцы, пазнаёміцца з новымі энерганасычанымі трактарамі і сучасным тэхналагічным абсталяваннем.

Паміж навучальнай установай і сельгаспрадпрыемствам будзе заключаны дагавор, згодна з якім практыка аплачваецца. Кіраўніцтва заўважае талковых практыкантаў і прапануе ім пастаянную работу пасля атрымання дыплома.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Молодая ветврач СП «Ляховщина-агро» Марина Мельникович: «Работать интересно, хоть и нелегко».
На опрыскивателе «Роса» можно работать в любую погоду, даже на переувлажненных участках
В ОАО «Новоселки-Лучай» подвели итоги работы за прошлый год и наметили планы на будущее



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.