В Городке прошел областной спортивно-художественный праздник «Витебская лыжня-2021»

Спорт

Весела і масава

У апошнюю суботу лютага ў Гарадку адбылося абласное спартыўна-мастацкае свята «Віцебская лыжня-2021». Паставіць асабісты рэкорд, адпачыць на свежым паветры альбо проста атрымаць зарад станоўчых эмоцый  ва ўрочышча Вераб’іныя горы з’ехаліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Віцебшчыны.

Насычаная праграма мерапрыемства ўключала ў сябе лыжныя эстафеты з удзелам дзяржслужачых, індывідуальныя гонкі сярод студэнтаў, навучэнцаў школ і каледжаў, работнікаў клубаў па фізічнай культуры і спорце, прадпрыемстваў і арганізацый. Усе ахвотныя маглі паўдзельнічаць у зімовай эстафеце «Снежныя забавы», конкурсе фігур са снегу, спартыўна-забаўляльных гульнях і віктарынах.

Пастаўшчыну на маштабным спартыўным свяце прадстаўляла дэлегацыя з 22 чалавек. У лыжнай эстафеце сярод каманд райвыканкамаў (за выключэннем Полацкага і Аршанскага) пастаўчане сталі восьмымі ў вобласці. Лыжную трасу пакаралі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік і галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі і Яўгеній Скрыдлеўскі, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Лілія Рымша.

На «Віцебскай лыжні» знайшлося месца не толькі зімовым відам спорту — з гэткім жа азартам удзельнікі спаборнічалі ў перацягванні каната, армрэслінгу, дартсе, гіравым спорце, шашках і шахматах. У інтэлектуальным паядынку, які правялі шахматысты Прыдзвіння, у асабістым заліку трэцяе прызавое месца заняў пастаўчанін Аляксандр Шастакоў.

Вераніка Філановіч
Фота Паўла Вавінскага



Читайте также:
Юная поставчанка Ева Иванова стала чемпионкой Витебской области по шахматам
Кто стал лучшим в районных соревнованиях по технике пешеходного туризма?
Юные поставские футболисты вернулись с областного этапа «Кожаного мяча» с победой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.