В лынтупском ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН уже 5 лет работает кружок «Рукоделие»

Общество

Узрост творчасці не перашкода

У гэтым перакананы наведвальнікі гуртка «Рукадзелле», які ўжо 5 гадоў працуе ў лынтупскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Тры разы на тыдзень тут збіраюцца аматары творчага адпачынку. І кожная такая сустрэча дорыць магчымасць адкрыць у сабе новыя здольнасці і таленты.

Гуртком з мінулай восені кіруе лынтупчанка Алена Конан.

— Да прыходу ў ТЦСАН я была прадаўцом, аднак абставіны прымусілі мяне змяніць месца працы, — расказвала яна. — Цяпер атрымліваю асалоду ад таго, што магу прысвячаць рукадзеллю значна больш часу. Яно стала маім любімым заняткам пасля нараджэння майго чацвёртага дзіцяці. У дэкрэтным водпуску мне як ніколі была патрэбна аддушына, справа даспадобы, якая б адцягвала ад бясконцых хатніх клопатаў. Таму і пачала цікавіцца відэаўрокамі ў інтэрнэце, асвойваць розныя віды творчасці.

Калі толькі з’яўлялася вольная хвіліна, жанчына стварала букеты з гафрыраванай паперы і цукерак, «вырошчвала» дэкаратыўныя кветкі з ізалону і фетру, нават рабіла барэльефы з гіпсу і тынкоўкі для аздаблення хатняй печкі. Навучылася вырабляць і свяцільнікі ў выглядзе кветак, лялек, футбольных мячоў…

Усе свае навыкі Алена цяпер перадае сваім «вучням» мудрага ўзросту (сярод іх ёсць і тыя, каму за 70). Разам яны ствараюць разнастайныя рэчы з папяровай лазы, льну, ізалону і іншага матэрыялу. Гэта вазы, карціны, ёмістасці для сыпкіх прадуктаў, абярэгі, пано, сурвэткі і ішыя. Такіх вырабаў у пакоі, дзе «засядае» гурток, ужо цэлая выстава!

— Мы заўжды ўлічваем пажаданні нашых наведвальнікаў, якія і самі — майстры на ўсе рукі, — адзначыла загадчыца аддзялення Валянціна Асіпенка. — У іх столькі жадання ствараць прыгажосць, тварыць, што міжволі і сам ім зараджаешся. Гэта і дапамагае ўвасабляць у жыццё ўсё новыя і новыя задумы.

Іна Сняжкова



Читайте также:
Александр Пайлак из Воропаева — талантливый художник, резчик по дереву и чеканщик
Фоторепортаж: Праздничный концерт к 8 марта в Поставах
Лучший лесничий Витебщины Ришард Петюлевич работает в Лынтупском лесничестве



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.