Падпалілі каляску?
Неспакойнай выдалася ноч 20 сакавіка для жыльцоў дома №20 «А» па вуліцы Зялёнай у Паставах. Дзесьці а палове чацвёртай гадзіны хтосьці з іх адчуў пах дыму ў пад’ездзе, які ішоў з-пад лесвіцы на першым паверсе. Як аказалася, там гарэла дзіцячая каляска. Частку яе жыльцы выкінулі на вуліцу і выклікалі ратаўнікоў. Калі тыя прыбылі на месца, пад’езд быў моцна задымлены, а побач з металічным корпусам каляскі тлеў дзіцячы веласіпед.
З-за чаго ўзнік пажар, пакуль не вядома. Разглядаюцца дзве версіі — неасцярожнае абыходжанне з агнём і падпал.
Алена Шапавалава
Фота даслана РАНС
Читайте также:
ГАИ: Обгон – самый опасный вид маневра. Правила опережения и обгона на автомобиле
В 2020 году произошло 7 несчастных случаев при эксплуатации грузоподъемных кранов
9 и 16 марта на Поставщине зарегистрированы два пожара