В районной олимпиаде по учебным предметам приняли участие 327 детей

Образование

Прадэманстравалі веды па прадметах

На працягу некалькіх гадоў па ініцыятыве аддзела па адукацыі райвыканкама на вясенніх канікулах у школах Пастаўшчыны праводзілася раённая алімпіяда па вучэбных прадметах для навучэнцаў 7—8-х класаў. Яе мэтай было выявіць адораных дзяцей, каб потым педагогі маглі займацца іх падрыхтоўкай да рэспубліканскай прадметнай алімпіяды для старшакласнікаў. Сёлета ўпершыню галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама вырашыла правесці аналагічную абласную алімпіяду. Другі (раённы) этап гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва завяршыўся 13 сакавіка.

У нашым раёне ўдзел у ім прынялі 327 дзяцей з усіх устаноў адукацыі. Яны дэманстравалі свае веды па 11 прадметах. 147 навучэнцаў удастоены дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў. Найбольш узнагарод — 33 — на рахунку прадстаўнікоў СШ №1. 26 дыпломаў у гімназістаў, 21 — у школьнікаў СШ №2.

У красавіку адбудзецца трэці (абласны) этап алімпіяды. На яго запросяць найлепшых па рэйтынгу навучэнцаў, якіх вызначаць сярод усіх прызёраў Віцебшчыны.

Адначасова з абласной праходзіла раённая алімпіяда для навучэнцаў 4-х класаў па рускай, беларускай мовах і матэматыцы, у якой удзельнічаў 41 школьнік. Пачаткоўцы заваявалі 24 дыпломы. І тут па іх колькасці перамаглі вучні першай гарадской школы, у якіх 6 дыпломаў. 5 узнагарод у навучэнцаў СШ №4, па 4 — у школьнікаў СШ №2 і №3.

Алена Шапавалава



Читайте также:
21 февраля — День родного языка. Учительница с 32-летним стажем Нина Субоч из Поставской гимназии
Работники РДК провели интерактивную игру по безопасности для учащихся младших классов СШ №4
Накануне 23 февраля в БШ №5 прошло спортивное мероприятие «Я в армию пошел бы, пусть меня научат»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.