В Витебской областной филармонии чествовали животноводов области

Главное Сельское хозяйство

Адданыя жывёлагадоўлі былі ўшанаваны ў пятніцу ў Віцебскай абласной філармоніі, сярод іх – і прадстаўнікі нашага раёна.

Вітаючы ўдзельнікаў сходу, намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў адзначыў, што найлепшыя ветурачы, заатэхнікі, аператары машыннага даення і па доглядзе жывёлы, лабаранты і іншыя спецыялісты па ініцыятыве старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва ўжо чацвёрты год запар збіраюцца на такую ўрачыстасць. Гэта нагода падзякаваць людзям за старанне, высокія паказчыкі ў рабоце, абмеркаваць задачы на перспектыву.

У жывёлагадоўлі Віцебшчыны занята больш за 14 тысяч чалавек. Яны не толькі забяспечваюць харчовую бяспеку краіны, але і павялічваюць яе экспартны патэнцыял.

Намеснік старшыні Віцебскага абласнога Аграпрамысловага Саюза Іван Барашкаў уручае Ганаровую грамату галоўнаму заатэхніку ААТ «Янавіца-агра» Алене Шалаевай

— Па словах выступоўцы, рабіць стаўку трэба не толькі на будаўніцтва новых сучасных жывёлагадоўчых комплексаў, але і на мадэрнізацыю існуючых аб’ектаў, — расказваў намеснік старшыні райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Эдуард Януковіч, які ўзначальваў дэлегацыю пастаўчан. — У нашым раёне ўжо прыступілі да перапрафілявання былога свінарэпрадуктара ў ААТ «Камайскі-агра». Работа жывёлаводаў, нягледзячы на шырокае ўкараненне сучасных тэхналогій, застаецца нялёгкай, патрабуе асаблівых ведаў, вопыту. Важна заахвочваць найлепшых, рабіць усё для таго, каб маладыя кадры замацоўваліся ў сельскай гаспадарцы.

Алена Шалаева — віцябчанка. У былы сельгаскааператыў «Блакітныя азёры» прыехала ў 2006 годзе пасля заканчэння Віцебскай ветакадэміі. Прыкіпела душой да прафесіі заатэхніка і Лынтупшчыны. Былі прапановы памяняць месца работы. Але яна і пасля далучэння гаспадаркі да ААТ «Янавіца-агра» засталася працаваць у жывёлагадоўлі. У падначаленні Алены 6 ферм, 2 000 галоў буйной рагатай жывёлы. Галоўны заатэхнік сочыць за стойлавым і пашавым утрыманнем жывёлы, нарыхтоўкай кармоў і складаннем збалансаваных рацыёнаў, надоямі, прывагамі. На сходзе Алена Шалаева адзначана граматай Віцебскага абласнога савета Аграпрамысловага Саюза.

Галоўны ветурач ААТ «Хацілы-агра» Віктар Радзевіч з асемянатарам Вольгай Шпакоўскай і аператарам па дарошчванні цялят Ірынай Бурак

Сярод гаспадарак, якія летась дасягнулі найвышэйшых паказчыкаў у жывёлагадоўлі, названа і «Хацілы-агра». У таварыстве 5 393 галавы буйной рагатай жывёлы (гэта 15,7% ад пагалоўя раёна), у тым ліку 1 677 кароў. За мінулы год тут атрымалі 11 938 тон малака (на 801 тону або 7,0% больш, чым у 2019 годзе), 918 тон мяса (на 91,5 тоны або 11% больш, чым у папярэднім годзе), 2 850 галоў прыплоду. Захаванасць цялят — 98,9%.

Вялікая заслуга ў гэтым аператараў машыннага даення, даглядчыкаў маладняку, а таксама зоаветспецыялістаў, у тым ліку галоўнага ветурача Віктара Радзевіча. На працягу больш чым 10 гадоў ён добрасумленна выконвае свае абавязкі, умее аналізаваць і аператыўна прымаць правільныя рашэнні, дасканала валодае сучаснымі метадамі лячэння і прафілактыкі захворвання жывёлы. На свяце Віктар Радзевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Разам з ім на сходзе прысутнічалі асемянатар ААТ «Хацілы-агра» Вольга Шпакоўская і аператар па доглядзе жывёлы Ірына Бурак (у групе, якую даглядае Ірына, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе за мінулы год склала 861 грам).

Грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама атрымала аператар машыннага даення рабатызаванай фермы «Коўзаны» ААТ «Навасёлкі-Лучай» Ганна Калядзіна, якая летась ад кожнай каровы надаіла ў сярэднім 7 249 літраў малака. Ганаровымі граматамі Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» ўзнагароджаны ветурачы Пастаўскага малочнага завода Аляксей Дзіковіч і Аляксандр Лоўшанка.

Затым для прысутных прайшоў святочны канцэрт.

Анна Анішкевіч
Фота Алега Клімовіча, «Віцьбічы»



Читайте также:
На опрыскивателе «Роса» можно работать в любую погоду, даже на переувлажненных участкахВ ОАО «Ново
В ОАО «Новоселки-Лучай» подвели итоги работы за прошлый год и наметили планы на будущее
Учащиеся 3-го курса Поставского госколледжа помогут хлеборобам на сельхозработах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.