Военнослужащие 1-го РТЦ подготовили для женщин-коллег праздничный концерт к 8 марта

Приграничье

Першай справай – жанчыны

Калектыў 1-га радыётэхнічнага цэнтра пераважна мужчынскі. Таму жанчыны, якія тут служаць, ніколі не адчуваюць дэфіцыту ўвагі процілеглага полу. А напярэдадні 8 Сакавіка ваеннаслужачыя падраздзялення і ўвогуле паклапаціліся, каб кожная з іх адчула сябе цэнтрам Сусвету, — падрыхтавалі для калег святочны канцэрт.

Калі ў паўсядзённай службе асабовы склад воінскай часці пільна сочыць за паветранымі цэлямі, то раніцай 5 сакавіка яго ўвага (за выключэннем тых, хто знаходзіўся на баявым дзяжурстве) была перанакіравана на прадстаўніц прыгожай паловы падраздзялення, з якіх таксама не зводзілі вачэй. А колькі для іх прагучала пяшчотных слоў, шчырых віншаванняў! Першым жанчынам воінскай часці іх  адрасаваў намеснік каман­дзіра батальёна — начальнік 1-га РТЦ Аляксей Дубовік, пажадаўшы міру, цеплыні і любові.

Гэтак жа шчыра віншавалі салдаты тэрміновай службы Яўгеній Вайцяхоўскі, Станіслаў Красоўскі, Уладзіслаў Ніжнікаў, Максім Ларчанка і Аляксандр Якубаў. У іх выкананні прагучалі лірычныя песні, пранікнёныя вершы і нават стандап. Усё гэта і стварыла святочны вясенні букет.

Не абышлося без падарункаў і жывых кветак. І калі букеты жанчыны-ваеннаслужачыя атрымалі яшчэ ў пачатку мерапрыемства, то сувеніры арганізатары свята — намеснік каман­дзіра часці па ідэалагічнай рабоце Сяргей Цеплякоў і начальнік радыёлакацыйнага ўзвода Мікалай Іваноў — уручылі пад гукі фінальнай песні.

 

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Какие традиции чтят военнослужащие погранзаставы «Лынтупы» и как выглядит комната боевой славы?
Замначальника 1-го РТЦ по вооружению Игорь Бутько отвечает за боеготовность военной техники
Поставские спасатели познакомили школьников со своей профессией



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.