Женщин Поставщины, которые любят работать на земле, обучили основам агробизнеса

Общество

У аграбізнесе – ініцыятыўныя

На базе Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадаўжаецца рэалізацыя сацыяльнага дабрачыннага праекта для жанчын, якія маюць прысядзібны ўчастак, зацікаўленых у прадукцыйным яго выкарыстанні і занятку аграбізнесам.

— Праект ініцыяваны Беларускім дзіцячым фондам пры падтрымцы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, УП «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия» і фінансавай дапамозе The Coca-Cola Foundation (США), — расказвала загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Таццяна Лемянкова. — У яго рамках праходзіць навучанне асновам вядзення арганічнага земляробства, прадукцыйнага выкарыстання зямельных участкаў, даюцца практычныя парады па атрыманні з іх дадатковых даходаў для сям’і. Жанчыны, зацікаўленыя агародніцтвам, прымалі ўдзел у анлайн-семінарах па тэмах: «Азбука арганічнага земляробства», «Павышаем (аднаўляем) урадлі­васць глебы» і іншых. Заняткі праходзілі ў памяшканнях тэрытарыяльнага цэнтра. Прафесійныя рэкамендацыі давалі вопытныя аграномы, у тым ліку кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, эксперт у галіне арганічнага земляробства Анатолій Спрынчак, каардынатар праекта ад Беларускага дзіцячага фонду Юлія Капцэвіч і іншыя.

Аксана Дробышава і Жанна Мышко з падарункамі ад каардынатараў праекта

Нядаўна распачала работу практычная лабараторыя. З нашага раёна каардынатары праекта адабралі 9 найбольш актыўных і матываваных жанчын. Некаторыя з іх — гараджанкі, якія маюць уласны дом і прысядзібны ўчастак ля яго. Алена Зубко жыве ў Юньках, Вольга Міхнёнак — у Варапаеве, Марына Падалякіна — у Дунілавічах, Карына Волкава — у Хацілах. Усе яны любяць працу на зямлі, вырошчваюць агародніну, робяць з яе багатыя запасы нарыхтовак на зіму, а таксама маюць жаданне заняцца аграбізнесам і рэалізоўваць лішкі прадукцыі.

Хутка наступіць сезон работ на ўчастках. Гаспадыні да яго ўжо рыхтуюцца. Выбраным удзельніцам куратары праекта перадалі высакаякаснае насенне агуркоў, кабачкоў, гарбузоў, цыбулі, салаты, шпінату, рукалы, сродкі па доглядзе раслін (гумат калію ўніверсальны, прыродны стымулятар росту і ўмацавання раслін), насенную бульбу і ўкрыўны матэрыял для пасадак у адкрытым грунце.

Работа па рэалізацыі практычнай часткі праходзіць у супрацоўніцтве з ТАА «Экамроя». У канцы сакавіка прайшла анлайн-канферэнцыя, падчас якой ­удзельніцы пазнаёміліся з вопытам сельскага прадпрымальніцтва ў рэгіёне, атрымалі рэкамендацыі па вырошчванні культур, запатрабаваных на спажывецкім рынку.

Анна Анішкевіч
Фота даслана ТЦСАН



Читайте также:
Как прошёл районный субботник в Поставском районе? Предложения поставчан по благоустройству
Олег Дорофеев — директор Дуниловичского психоневрологического дома-интерната для престарелых и инвалидов
Куры от «Каритаса» поселились почти на 40 подворьях многодетных семей Поставщины



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.