15 участников стартовало в высшей лиге первенства Поставского района по классическим шахматам

Спорт

Барацьба была сур’ёзнай

У вышэйшай лізе першынства раёна па класічных шахматах стартавала 15 удзельнікаў. Шкада, што па стане здароўя не змог завяршыць спаборніцтвы кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Сяргей Чавусаў. А лідарства ўжо з першых тураў упэўнена захапіў Вячаслаў Гінько. Ён гуляў пасля даволі працяглага перапынку, і аказалася, за гэты час істотна прыбавіў не толькі ў тэорыі, але і ў практыцы. Пацвярджэннем таму сталі 5 пераканаўчых перамог на старце. Прыпыніць яго бяспройгрышную серыю ўдалося вопытнаму ветэрану Віктару Шастакову. Яшчэ адзін лідар першынства — кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сямёнаў — саступіў мінулагодняму чэмпіёну Дзмітрыю Крупадзёраву, які ў канцоўцы змог рэалізаваць сваю перавагу.

Двоеўладдзе ў турнірнай табліцы трымалася да апошняга тура. У рашаючай гульні белы колер фігур быў у Аляксандра Сямёнава, але гэта не стала перашкодай для Вячаслава Гінько, які дамінаваў на працягу ўсёй партыі і заслужана перамог. Другі вынік паказаў А. Сямёнаў. Дзякуючы лепшым дадатковым паказчыкам трэцім стаў А. Мурзо. Ён дэманструе стабільна моцную гульню і ў апошнія гады рэгулярна трапляе ў прызёры раённага першынства. Вось і ў фінале Кубка раёна Аляксандр Мурзо ўпэўнена перамог Аляксандра Таразевіча і стаў уладальнікам ганаровага трафея. За крок ад прызёраў спыніўся Дзмітрый Крупадзёраў, які летась быў наймацнейшым. Многім спадабалася тэарэтычна правільна пастаўленая гульня Віктара Лекарэвіча. Застаецца толькі рэалізаваць задуманае ў канцоўках партый, і яму можна смела разліч­ваць на прызавое месца. Сярод ветэранаў моцна згуляў Авенір Чырванец, які запісаў у свой актыў перамогі над Д. Крупадзёравым і А. Мурзо.

Вячаслаў Гінько, Аляксандр Сямёнаў і Аляксандр Мурзо

9 мая мы даведаемся імя чэмпіёна раёна па хуткіх шахматах. На экватары спаборніцтваў упэўнена лідзіруе Сяргей Чавусаў, але ўся барацьба наперадзе.

Юрый Катовіч
Фота Людмілы Зелянкевіч



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—»Взлёт» (Орша) – 0:3
Александр Мурзо и Андрей Павлов стали призерами шахматного темпо-турнира
Районная круглогодичная спартакиада: определили метких стрелков и лучших футболистов



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.